Нямецкі райх: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Третий_рейх?oldid=30318986
Радок 1:
[[Файл:Reichsgaue.png|міні|310пкс|Трэці Райх і правінцыі, [[жнівень]] [[1941]]]]
'''Трэці Райх''' ({{мова-de|Das Dritte Reich}}) — неафіцыйная назва [[Нямеччына|Нямеччыны]] пад уладай [[NSDAP|НСДАП]] у [[1933]]—[[1945]] — афіцыйна дзяржава нацыстаў называлася '''Нямецкі Райх''' ({{мова-de|Deutsches Reich}}), таксама ўжывалася назва '''Вяліканямецкі Райх''' ({{мова-de|Großdeutsches Reich}}).
 
== Паходжаньне тэрміну ==
Нямецкае слова «райх» ({{lang-de|Das Reich}}) можа перакладацца і як [[дзяржава]], і як імпэрыя. Стваральнікам панятку «Трэці райх» лічыцца нямецкі пісьменьнік і перакладчык Артур Мёлер ван дэн Брук, які прытрымліваўся [[нацыяналізм|нацыяналістычных]] поглядаў. Паводле гэтай канцэпцыі, Першым райхам была [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя|Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя германскай нацыі]]. Яна існавала з [[962]] году, калі Отан I Вялікі быў абвешчаны імпэратарам у [[Сабор Сьвятога Пятра|Саборы Сьвятога Пятра]] ў [[Рым]]е, што мусіла падкрэсьліваць пераемнасьць ад Рымскай імпэрыі, і прыпыніла сваё існаваньне ў [[1806]] годзе пасьля шэрагу паражэньняў, нанесеных ёй войскамі [[Напалеон]]а. Другім райхам была [[Нямецкая імпэрыя]], абвешчаная ў [[1871]] годзе падчас кіраваньня Вільгельма I Гагенцолерна і ліквідаваная ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 году. Трэці райх мусіў прыйсьці на зьмену кволай [[Ваймарская рэспубліка|Ваймарскай рэспубліке]].
 
Гітлер пераняў ідэю Трэцяга райха ад Мёлера ван дэн Брука. Сам Мёлер ван дэн Брук асабіста сустракаўся з Гітлерам і застаўся пра яго высокага меркаваньня<ref>{{Спасылка
|аўтар = Мазарчук Д.В.
|загаловак = Консервативные революционеры Веймарской Германии о государственности и праве
|urk = http://law-news.ru/up/u16/page_30.html
|выдавец = Право и политика
|год = 2005
|мова = ru
}}</ref>. У [[1925]] годзе Мёлер ван дэн Брук скончыў жыцьцё самагубствам.
 
Трэці райх нярэдка называюць «Тысячагадовым райхам» ({{lang-de|Tausendjähriges Reich}}). Гэтая назва ўвайшла ва ўжытак пасьля ўступленьня Гітлера на партыйным зьезьдзе ў [[Нюрнбэрг]]у ў верасьні [[1934]] году. «Тысячагадовы райх» Гітлера перагукаецца з хрысьціянскім містыцызмам. У прыватнасьці, тысячыгадовая дзяржава згадваецца ў Адкрыцьці Яна Багаслова.
{{Цытата|І ўгледзеў я анёла, што сыходзіў зь неба, які меў ключ да бездані і вялікі ланцуг у сваёй руцэ. Ён узяў цмока, зьмея адвечнага, які ёсьць д'ябал і сатана і скаваў яго на тысячу гадоў, і ўкінуў яго ў бездань, і ўвязьніў яго, і паклаў над ім пячатку, каб ня зводзіў ужо народы, пакуль ня мінецца тысяча гадоў; а пасьля гэтага ён павінен быць вызвалены на кароткі час.
''І ўгледзеў я троны і тых, што сядзелі на іх, якім дадзена было судзіць, і душы абезгалоўленых за сьведчаньне Ісуса і за слова Божае, якія не пакланіліся зьверу, ні вобразу ягонаму, і не прынялі кляйма на лоб свой і на руку сваю. Яны ажылі і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў; а рэшта памерлых не ажылі, пакуль ня мінецца тысяча гадоў. Гэта - першае ўваскрэсеньне. Дабрашчасны і сьвяты, хто мае ўдзел ва ўваскрэсеньні першым: над імі сьмерць другая ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць зь Ім тысячу гадоў.''}}
 
На тлумачэньні гэтага ўрыўку заснавана вучэньне хіліазм. Адным зь яго яскравых прадстаўнікоў быў манах Ёахім Флёрскі, які жыў у XI стагодзьдзі і распрацаваў вучэньне пра тры царствы: Царстве Бога Айца, Царстве Бога Сына і Царстве Сьвятога Духа. Царства Сmвятога Духа і павінаа было стаць тысячагадовым царствам<ref>{{Кніга
|аўтар = Абрамс М.Г.
|загаловак = Апокалипсис: темы и вариации
|арыгінал = Apocalypse: theme and variations // In: The Apocalypse in English Renaissance Thought and Literature
|url = http://www.nationalism.org/patranoia/abrams-apocalypse.htm
|месца = Манчестер
|выдавецтва = Manchester U. P.
|год = 1984
|старонкі = 342-368
|isbn = 5-09-002630-0
|мова = ru
}}</ref>. Лічыцца, што ідэі Ёахіма Флёрскага пра тры царствы аказалі ўплыў на Мёлера ван дэн Брука.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==