Віталь Вольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 11:
Літаратурную дзейнасьць пачаў у [[1926]]. Дасьледаваў народную творчасьць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы. Першая кніжка — «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» ([[1934]]). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» ([[1951]]), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» ([[1958]]), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» ([[1956]]), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 клясаў ([[1948]]—[[1954]]).
 
Аўтар п’ес «Цудоўная дудка» ([[1940]], пастаўлена ў [[1939]]), «Дзед і жораў» ([[1946]], пастаўлена ў [[1939]]), «Несцерка» ([[1946]], пастаўлена ў [[1941]], аднайменны фільм паводле сцэнарыя аўтара, [[1955]]), «Машэка» ([[1946]], пастаўлена ў [[1954]]) — усе яны ўключаныя ў зборнік «П’есы» ([[1962]]), а таксама аўтар сцэнарыяў дакумэнтальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» ([[1946]]), «Бярэзінскі запаведнік» ([[1965]]).
 
Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданьняў «Па лясных сцежках» ([[1948]]), «У лясах над Бярозай» ([[1955]]), «Месяц за месяцам» ([[1956]]), «На бабровых азёрах» ([[1957]]), «Чайкі над Нараччу» ([[1959]]), «Родны край» ([[1961]]), «Афрыканскае падарожжа» ([[1963]]), «Эль Махрыб» ([[1965]]), «Старонкі нашай гісторыі» ([[1966]]), «Падарожжа па краіне беларусаў» ([[1968]]), «Месяц за месяцам» ([[1969]]), «Палессе» ([[1971]]), «Кніга падарожжаў» ([[1971]]), «Лёс Дункана» ([[1978]]), «Дзень добры, Бяроза» ([[1984]]). У [[1977]] г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.