Мысьленьне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Крыніцы: дапаўненьне http://ru.wikipedia.org/wiki/Мышление?oldid=29316830
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Анатомія і мысьленьне: дапаўненьне http://ru.wikipedia.org/wiki/Мышление?oldid=29316830
Радок 43:
== Анатомія і мысьленьне ==
Тое, што мы мянуем мысьленьнем і сьвядомасьцю, відаць, залежыць ад кары — слою таўшчынёй каля шасьці мілімэтраў, які пакрывае ўсе чатыры долі мозгу. У склад яе складанай і высокаспэцыялізаванай структуры ўваходзіць прыблізна тры чвэрці ўсіх нэйронаў вялікага мозгу, каолькасьць якіх складае некалькі мільярдаў. Першасная зрокавая кара, якая знаходзіцца ў патылічнай долі, перапрацоўвае зрокавыя сыгналы і адказная за функцыю зроку. Аднак падбонага роду прыроджаная жорсткая сувязь са спэцыфічнымі функцыямі для шэрагу буйных вобласьцей кары яшчэ не выяўленая.
 
=== Вялікія паўшар'і ===
Два паўшар'і, якія складаюць пярэдні мозг, у некалькіх месцах злучаныя паміжсобку пучкамі валокнаў, зь якіх буйнейшым і істотнейшым зьяўляецца мазалітнае цела. правае паўшар'е кантралюе сэнсарныя і рухальныя функцыі левай паловы цела, а левае ажыцьцяўляе аналягічны кантроль над правай паловай. У дачыненьні да зрока і слуха паўшарны кантроль зьяўляецца больш складаным. Поле зроку кожнага вока складаецца зь левай і правай палавінаў. Інфармацыя з правай часткі поля зроку абодвух вачэй паступае толькі ў левай паўшар'е, а зь левай часткі — толькі ў правае паўшар'е. Сувязь паміж зрокавымі зонамі левага і правага паўшар'яў у норме ажыцьцяўляецца праз мазалітнае цела. Чалавечае маўленьне ў адрозьненьні ад гэтых контралятэральных функцыяў лякалізаваная толькі ў адным з паўшар'яў мозгу.
 
Найбольш глыбокае праніненьне ў тайны фізыялягічных асноваў мысьленьня і сьвядомасьці было дасягнутае дзякуючы клінічнаму дасьледваньню асобаў з пашкоджаньнямі мозгу (вынік няшчаснага выпадку, захворваньня ці хірургічнай апэрацыі), у прыватнасьці тых, у каго ў наступстве апэрацыі паўшар'і апынуліся разьмежаванымі адно ад аднаго.
 
== Асаблівасьці мысьленьня ==