Зараастрызм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
стыль
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 129:
 
Заратуштра рэзка асудзіў дзьве формы ахвярапрынашэньняў, што чыніліся ў гонар адрынутых ім багоў: крывавыя ахвяры і ліцьцё п’янкога соку саумы (хаомы). Ён захаваў толькі вогненыя ахвяраваньні, лічачы агонь сымбалем праведнасьці і адзіна верным шляхам да несьмяротнасьці.
 
== Узьнікненьне дуалістычнага зораастрызму. ==
Пасьля сьмерці Заратуштры яго рэлігія стала паступова пашырацца на поўдзень (па тэрыторыі сучаснага [[Аўганістан]]у) і на захад (у напрамку Ірану і Мідыі). У выніку гэтага пашырэньня зораастрызм зьмяшаўся з элемэнтамі старажытнае рэлігіі, багам якой — Мітры, Анахіце і іншым — прыносілі ў ахвяру [[кроў]] і хаому. Гэтая [[эвалюцыя]], адбылася ў эпоху праўленьня дынастыі Ахемэнідаў (553—330 да н. э.) і атрымала адлюстраваньне ў пазьнейшых частках Авэсты.
 
Нягледзячы на аднаўленьне ўшанаваньня некаторых старых багоў, Ахурамазда па-ранейшаму заставаўся вялікім богам, што ўзвышаўся над усімі іншымі багамі. Аднак цяпер яго ўсёмагутнасьць была абмежаваная сілай Ліхога Духа: вялікае супрацьстаяньне і барацьба ажыцьцяўлялася ўжо не паміж двума падпарадкаванымі духамі-блізьнятамі, бо сам Ахурамазда быў атаясамлены з Добрым Духам і тым самым нізьведзены на адную прыступку зь Благім Духам. Абодва яны лічыліся аднанагодкамі. Добраму чыну, што ажыцьцяўляўся Ахурамаздам, Ліхі Дух, Ангра-Майнью (паглявійская форма — Ахрыман) супрацьпастаўляў свой уласны злы чын.
 
Гэтая дуалістычная сыстэма нагадвала рэлігію, вядомую грэкам як «рэлігія магаў».
 
Пры Сэлеўкідох (323—248 да н.э.) і партанскай дынастыі Аршакідаў (248 да н. э. — 224 н. э.) Іран быў так ці інакш элінізаваны, а мясцовая рэлігія) перадусім зораастрызм заняпаў. Яго адраджэньне, перадусім у форме дзяржаўнае рэлігіі прыпала на часы закату Аршакідаў і ўзвышэньня Сасанідаў (224 да н. э. — 651 н. э.). Заняпад зораастрызму ў гэтыя часы зьвязаны ня столькі з прыходам [[іслам]]у, колькі з дэградацыяй і карумпаваньнем інстытутаў гэтае рэлігіі ў выніку сымбіёзу яе афіцыйнага істэблішмэнту зь дзяржаўнымі інстытуцыямі. Раньнімі азнакамі крызісу зораастрызму сталі ў прыватнасьці паўстаньні Мані і Маздака. Фактычна, на момант зьяўленьня [[іслам]]скіх прапаведнікаў зораастрызм знаходзіўся ўжо ў надзвычай глыбокім крызысе.
 
У пазьнейшы час, у тым ліку і пад уплывам [[хрысьціянства|хрысьціянскага]] (ранейшага але слабейшага ўзьдзеяньня) і ісламскага (пазьнейшага, але мацнейшага) монатэізму зораастрызм моцна трансфармаваўся, а таму ў сваёй сёньняшняй форме, пашыранай у Іране і [[Індыя|Індыі]], Зараастрызм моцна адрозьніваецца ад зораастрызму Сасанідзкіх часоў.
 
== Узьнікненьне дуалістычнага зораастрызму. ==