Абмеркаваньне шаблёну:Аўтарскія правы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
меркаваньне
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Меркаваньні
Радок 3:
Думаю, варта істотна перагледзіць радок «Калі вы аўтар тэксту і дазваляеце ўжываць гэты тэкст пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution/Share-Alike, паведаміце пра гэта на старонцы абмеркаваньня». Фактычна хто заўгодна можа сказаць, што ён аўтар тэксту і напісаць пра гэта на старонцы абмеркаваньня. Таму неабходнае пацьверджаньне таго, што тэкст сапраўды распаўсюджваецца на ўмовах сумяшчальнай ліцэнзіі. Таму прапаную перафармуляваць гэты пункт наступным чынам: «Калі вы аўтар тэксту і дазваляеце ўжываць гэты тэкст пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution/Share-Alike, зрабіце на старонцы-першакрыніцы пазнаку, што тэкст распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі CC-BY-SA альбо знаходзіцца ў грамадзкай уласнасьці, і паведаміце затым пра гэта на старонцы абмеркаваньня». —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 19:28, 2 лістапада 2010 (EET)
: Згодны. Акрамя таго, у нас ёсьць старонка [[Вікіпэдыя:Запыт дазволаў на выкарыстаньне]]. Можна накіроўваць на яе. --[[Удзельнік:Red Winged Duck|Red_Winged_Duck]] 14:21, 3 лістапада 2010 (EET)
: Тэкст ня вельмі слушны. Але варта падумаць, як слушна дзейнічаць. Найлепшае выйсьце — калі ўладальнік аўтарскіх правоў дадасьць інфармацыю пра вольную ліцэнзію непасрэдна ў вонкавай крыніцы. Калі не — існуе [[:m:OTRS]], але трэба каб хтосьці апрацоўваў запыты. --[[Удзельнік:EugeneZelenko|EugeneZelenko]] 15:45, 3 лістапада 2010 (EET)
Вярнуцца да старонкі «Аўтарскія правы».