Pascal: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Рэалізацыі: BLS Pascal, see http://www.nascomhomepage.com/pdf/BLSPAS.PDF
→‎Рэалізацыі: BLS Pascal, see http://www.nascomhomepage.com/pdf/BLSPAS.PDF
Радок 141:
У пачатку [[1980-я|1980-х]] гадоў ''UCSD Pascal'' быў перанесены на кампутары ''[[Apple II]]'' і ''[[Apple III]]'' як структурная мова праграмаваньня, бо ў той час з гэтымі кампутарамі пастаўляўся інтэрпрэтатар мовы ''[[BASIC]]''.
 
У пачатку 1980-х гадоў ''Anders Hejlsberg'' напісаў кампілятар ''Blue Label Software Pascal'' для ''Nascom-2''. Пазьней ён уладкаваўся на працу ў кампанію ''[[Borland]]'' і перапісаў свой кампілятар для ''[[IBM PC]]'', і гэту версію назваў ''[[Turbo Pascal]]''. Гэты новы кампілятар каштаваў 49,95$, што было намнога меней за цану на кампілятар ''Blue Label Software Pascal''.
 
Танны кампілятар ''Borland'' меў вялікі ўплыў на карыстальнікаў ''Pascal'', якія ў канцы 1980-х гадоў карысталіся ў асноўным ''IBM PC''. Шматлікія аматары праграмаваньня на ''PC'', якія раней шукалі структурную замену для мовы праграмаваньня BASIC, пачалі карыстацца гэтым прадуктам. ''Turbo Pascal'' быў даступны толькі для адной архітэктуры, таму ён кампіляваў код наўпрост у машынныя коды працэсара ''[[Intel 8088]]'', што дазваляла выконваць праграмы на ''Pascal'' хутчэй, чым праграмы на інтэрпрэтуемых мовах праграмаваньня.