Беларусізацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Мерапрыемствы: артаграфія
артаграфія
Радок 1:
'''Беларусізацыя''' — афіцыйная палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў [[БССР]], якая ажыцьцяўлялася за часам правядзеньня [[НЭП]]у, у пэрыяд з [[1924]] па [[1929]] [[рок (год)|рокігады]].
 
Яна ўлучала шырокі спэктар такіх найважнейшых для нацыі праблемаў, як праблемы дзяржаўнасьці, разьвіцьця нацыянальнай эканомікі, вылучэньня на кіроўную працу кадраў карэннай нацыянальнасьці, разьвіцьця нацыянальнай адукацыі, навукі і культуры, роднай мовы і інш.
 
Пачатак беларусізацыі паклалі рашэньні IV (люты-сакавік [[1921]]) і V (кастрычнік [[1921]]) зьездаў [[КП(б)Б]]. У далейшым праблемы беларусізацыі неаднаразова абмяркоўваліся на зьездах і пленумах ЦК КП(б)Б, зьездах саветаў, пасяджэньнях цэнтральнага выканўчагавыканаўчага камітэту БССР. ІІ сэсія [[ЦВК БССР]] [[15 ліпеня]] [[1924]] прыняла пастанову «Аб практычных мерах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі», у адпаведнасьці зь якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай.
 
Гэта была вельмі важная перамога нацыянальна-арыетаванай плыні ЦК КП(б)Б. У той жа час беларусізацыя мусіла зрабіць беларускую культуру беларускай толькі па форме, а па зьмесце — пралетарскай. Беларуская мова, найбольш зразумелая шырокім колам сялянаў, павінна была стаць дзейсным сродкам, каб прывесьці іх у сацыялізм.