Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: катэгорыя
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Дзяжа''' — драўляная ёмістасьць, куды ставілі [[цеста]] ([[рошчына|рошчыну]]) для [[хлеб]]а, ежы.
 
== Беларускія традыцыі ==
 
Сярод усіх ёмістасьцяў славянскія народы лічылі дзяжу самай сакральнай. Дзяжа надзялялася [[магія]]й і зьяўлялася сымбалем багацьця, дабрабыту і здароўя. У беларускіх рытуалах дзяжа ўвасабляла жаночае чэрава. Рост дзіцяці ў чэраве жанчыны атаясамліваўся з падыманьнем цеста. З гэтай прычыны дзяжа зрабілася культурным эквівалентам жанчыны ўвогуле і цяжарнай жанчыны ў прыватнасьці. Таму дзяжа часта выкарыстоўвалася ў [[абрады|абрадах]], накіраваных на спрыяньне нараджэньню.
 
Радок 13 ⟶ 12:
У хаце да дзяжы былі самыя паважлівыя адносіны: яна была надзеленая чалавечымі рысамі. Садзіцца ці ўставаць на дзяжу дазвалялася толькі ў выключных выпадках, пры ўмове рытуальнай чысьціні: цнатлівай нявесьце, альбо напрыклад, малому дзіцяці ў час першага пострыгу, які выконвалі акурат ў год.
 
Калі ж дзяжа «сапсавалася», гаспадыня мусіла пацерці яе [[цыбуля (расьліна)|цыбуляй]]й і [[часнык]]ам, абкурыць [[Купальле|купальскімі]] травамі, абпырскаць хрышчэнскай вадой, пасыпаць чацьвярговай сольлю ці [[спас]]аўскім [[мак]]ам.
 
Пазычаць дзяжу ва ўсходніх славянаў было не прынята: гэта лічылася кепскай прыкметай.
Радок 19 ⟶ 18:
Каб хлеб у доме ніколі ня скончыўся, дзяжу ня мылі, каб ня вымыць рэшткі цеста з шчылінаў.
 
Вядомы таксама [[рытуал]] ачышчэньня дзяжы. Звычайна ён праводзіўся ў чацьвер на [[Страсны тыдзень|Страсным тыдні]], але таксама вядомыя выпадкі, што ў пэўных мясцовасьцях ён праводзіўся ў сераду ці пятніцу на Страсным тыдні, напярэдадні [[Каляды (сьвята)|Калядаў]] альбо ў дзень Увядзеньня [[Багародзіца|Багародзіцы]] ў храм. Дзяжу старацца скрэблі, націралі солюлю, цыбулай, часныкам, пасьля чаго абкурвалі яе [[воск]]ам і [[верас]]ам. Гэта рабілася для таго, каб дзяжа заўсёды была «чыстай» і «ўдалай». Затым дзяжу ўпрыгожвалі, выносілі на падворак і ставілі на слупе [[брама|брамы]]. Раніцай зь першымі промнямі сонца несьлі джяжу назад у хату. Сэнс абраду заключаўся ў «асьвячэньні» дзяжы і атрыманьні падтрымкі нябёсаў, далучэньні яе да вясновага сонца.
 
Калі ж здаралася так, што на дзяжы выпадкова лопаўся абруч, гэта прадказвала сьмерць гаспадыні.