AC/DC: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
→‎Back in Black: артаграфія
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 53:
Чальцы гурта першапачаткова плянавалі спыніць сваю музычную дзейнасьць у складзе AC/DC, але пазьней вырашылі, што Бон Скот жадаў бы, каб гурт працягваў існаваць. Музыкі перакаштавалі некалькі кандыдатаў на мейсца вакаліста, у выніку засталося два прэтэндэнта: Тэры Слэсэр і [[Браян Джонсан]]. Джонсан у гэты пэрыяд спрабаваў аднавіць свой гурт [[Geordie]], але выкананьне на публіцы двух песень AC/DC і [[Ціна Торнэр|Ціны Торнэр]] («Whole Lotta Rosie» (Let There Be Rock) і «Nutbush City Limits», адпаведна) уразіла ўдзельнікаў AC/DC і праз некалькі дзён яны паведамілі Джонсану, што ён новы вакаліст гурта.
 
== «Back in Black» ==
Сумесна з [[Браян Джонсан|Браянам Джонсанам]] гурт дапісаў незавершаныя з-за сьмерці [[Бон Скот|Бона]] песьні, і запісала альбом «[[Back in Black]]», таксама спрадусыраваны Лангам. «Back in Black», выпушчаны ў [[1980]] годзе, стаў самым прадаваным альбомам гурта й адным з найзначнейшых у гісторыі рок-музыкі. Сярод усіх хітоў альбома, аднайменная з назвай альбома песьня, напісаная ў памяць аб Боне Скоце, і «You Shook Me All Night Long», шматлікімі лічыцца квінтэсэнцыяй музыкі AC/DC, і нават хард-рока ўвогуле.