Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
ацэнкі творчасьці
Радок 8:
* «Мой двор: вясельлі & хаўтуры» (''Мой двор: свадьбы & похороны'') ([[2004]]) — паўнафарматны альбом. У Расеі выдаваўся са зьмененым падзагалоўкам: «Мой двор. Спартовыя прыпеўкі» (''Мой двор. Спортивные частушки'')
* «Дыскаліхаманка» (''Дискомалярия'') ([[2005]]) — паўнафарматны альбом.
 
== Ацэнкі творчасьці ==
Творчасьць Сярогі выклікае неадназначую рэакцыю на постсавецкай прасторы і ў Заходняй [[Эўропа|Эўропе]]. Дзеля таго ён мае ад журналістаў розныя мянушкі накшталт "славянскі [[Эмінем]]", "расейскі Эмінем". Камэрцыйны посьпех Сярогі спрадажае зласьлівую іронію прадстаўнікоў беларускага рэпавага андэграўнду. У чытанцы гурту [[Чырвоным па Белым]] "Акупанты" (2004) знаходзім
<br>''Эй, Серёга, а "чёрный бумер"''
<br>''ты атрымаў ад маскаля?''<br>
"Чорны бумер" – адзін з мэга-гітоў Сярогі, дзякуючы якому ён здабыў шалёную папулярнасьць ва [[Украіна|Ўкраіне]] і [[Расея|Расеі]], а ўжо потым і ў [[Беларусь|Беларусі]]. У калямузычных беларускіх колах ходзіць PR-легенда, быццам гэтая песьня сьпярша прапаноўвалася ўсім менскім FM-станцыям, але не была належным чынам ацэнена і трапіла ў ратацыю толькі пасьля посьпеху ў суседніх краінах. Аматары Сярогі зь Беларусі і Ўкраіны пераклалі песьню на беларускую і ўкраінскую мовы (вядомы, прынамсі, па аднаму перастварэньню). Аднак рэпер аддае перавагу расейскай мове. На адной з інтэрнэт-канфэрэнцый для беларускай аўдыторыі ў [[2006]] ён зазначыў пра гэтую прэфэрэнцыю адмыслова. Тым ня менш у яго даробку ёсьць беларускамоўны трэк "Лялька", які выдаваўся на CD-кампіляцыях "Пасадзіў DEAD RAPку" і "Наша Музыка-2" ([[2004]]).
 
==Зьнешнія спасылкі==