Кельцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: yi:קעלץ
Jim (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 58:
== Гісторыя ==
 
Існуе паданьне, што сваім зьяўленьнем горад абавязаны князю [[Мешка БаляславічII Ламбэрт|Мешку Баляслававічу]], сыну [[БаляслаўБалеслаў II ХрабрыСьмелы|Баляслава ХрабрагаСьелага]]. 900 гадоў таму, у навакольлі Кельцаў знаходзіліся лясы, якія прываблівалі добрым паляваньнем. Так сама, тут быў на паляваньні і князь Мешка. Пад час пагоні за зьверам, ён адарваўся ад іншых паляўнічых і выехаў на незнаёмую паляну. Тут ён вырашыў адпачыць і заснуў у высокай траве. Яму прысьнілася, што на яго напалі забойцы, якія спрабавалі ўліць яму ў рот атруту. Калі князь ужо пачаў траціць сілы, зьявіўся ''сьвяты Войцэх'', які ўзьняў яго над зямлёй і намаляваў на зямлі знак, які быў змыты вадой. Мешка абудзіўся і убачыў недалёка ад сябе крыніцу. Вада з ім была смачная, празрыстая, такая як у сьне. Мешка адчуў прыліў сіл і пачуў крыкі сваіх падначаленых. Ад’язжаючы з паляны ён знайшоў белыя іклы невядомай жывёлы, верагодна [[дзік]]а. Князь пакляўся што пабудуе на гэтым месцы горад з вялікім касьцёлам. Праз некаторы час, тут было пабудавана паселішча, на самой паляне быў пабудаваны касьцёл ''св. Войцэха'', а крыніца, зь якой напіўся князь, атрымала назву ''Сільніца''. Паселішча атрымала назву Кельцы ў памяць аб знойдзеных іклах жывёлы (па-польску: ''kły'').
 
У [[1364]] годзе Кельцы атрымалі [[Магдэбурскае права]], а ў [[1496]] годзе, кардынал ''Фрыдрык Ягелончык'' надаў гораду герб. У [[1661]] годзе Кельцы наведаў польскі кароль і вялікі князь літоўскі [[Ян Казімер]]. У [[1655]] годзе горад быў зруйнаваны швэдзкімі войскамі. 7 – 9 чэрвеня [[1794]] года горад наведаў [[Тадэвуш Касьцюшка]], які адпачываў тут са сваімі войскамі пасьля [[Бітва пад Шчэкацінамі|бітвы пад Шчэкацінамі]]. Пасьля пажару, які адбыўся [[24 траўня]] [[1800]] года, былі зьнішчаны практычна ўсе жылыя пабудовы і ратуша. З [[1809]] года Кельцы уваходзілі ў склад [[Польскае Царства|Царства Польскага]]. У [[1815]] годзе горад быў акупіраваны расейскімі войскамі. З [[1818]] да [[1845]] года ў Кельцы была перанесена сталіца ''Кракаўскай губэрні''. У [[1885]] годзе праз Кельцы прайшла лінія чыгункі [[Дэмблін]] – [[Дамброва-Гурніча]]. [[5 верасьня]] [[1914]] года ў Кельцах быў утвораны першы полк Польскага легіёна пад кіраўніцтвам [[Юзэф Пілсудзкі|Юзэфа Пілсудзкага]]. [[2 жніўня]] [[1919]] года горад стаў сталіцай ''Келецкага ваяводзтва''. [[15 студзеня]] [[1945]] года горад быў заняты Савецкімі войскамі Першага Украінскага фронту. [[4 ліпеня]] [[1946]] года адбыўся келецкі габрэйскі пагром. [[1 студзеня]] [[1999]] года Кельцы сталі сталіцай Сьвентакшыскага ваяводзтва.