Юльюш Славацкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Творчасьць: дапаўненьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 28:
 
=== Маладосьць ===
[[Image:POL_COA_Leliwa.svg|thumb|left|100пкс|[[Ляліва (герб)|Ляліва]] — герб сям'і Славацкага]]
Нарадзіўся ў [[Крэменец|Крэменцы]] ў паўднёва-ўсходняй частцы былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Яго бацька, Эўзэбіюш, быў прафэсарам літаратуры ў Крэменскім ліцэі і [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]]. Маці Славацкага, Салямэя зь Янушэўскіх, асоба вялікай літаратурнай і асабістай культуры, пасьля сьмерці мужа займалася выхаваньнем сына. У сям’і Славацкіх панавала атмасфэра захапленьня творчасьцю [[клясыцызм|клясыкаў]], што мела важны ўплыў на пазьнейшыя зьмены сьветапогляду творцы «[[Кароль-Дух|Караля-Духа]]». Дзякуючы шматлікім знаёмствам сярод высокапастаўленай эліты — Салямэя выйшла замуж другі раз, за лекара Аўгуста Бэкю. Маці будучага паэта трымала нешта накшталт літаратурнага салёну, дзякуючы чаму Юльюш меў у дзяцінстве і раньнім юнацтве шырокі кантакт з тагачаснай інтэлектуальнай элітай, пераважна з кола Віленскага ўнівэрсытэту. Такім спосабам, між іншым, ён пазнаёміўся з [[Адам Міцкевіч|Адамам Міцкевічам]] перад яго дэпартацыяй зь [[Летува|Летувы]]. Пасьля юрыдычнай адукацыі ў [[Вільня|Вільні]] [[1 лютага]] [[1829]] году прыехаў у [[Варшава|Варшаву]]. [[30 сакавіка]] атрымаў пасаду юрыста ва Ўрадавай Камісыі Прыбытку і Скарбу. Пасьля выбуху [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|лістападаўскага паўстаньня]], [[9 студзеня]] [[1831]] году працягнуў працу ў паўстанцкім Дыпляматычным Бюро князя Адама Ежы Чартарыйскага. [[8 сакавіка]] накіраваўся ў [[Лёндан]] з дыпляматынай місіяй ад Нацыянальнага Ўраду.