Бобра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 18:
| катэгорыя_вікісховішча = Biebrza River
}}
'''Бобра''' ({{мова-pl|Biebrza}}) — рака ў паўночна-усходняй [[Польшча|Польшчы]], у [[Падляскае ваяводзтва|Падляскім ваяводзтве]] правы прыток [[Нараў|Нарава]] (басэйн [[Вісла|Віслы]]). Даўжыня 165,1 км. Плошча вадазбору 7054,4 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 33,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13 ‰.
 
== Асноўныя прытокі ==
Радок 30:
== Гісторыя ==
Гістарычна склалася так, што рака Бобра з'яўлялася натуральнай прыроднай мяжой дзякуючы яе багністаму характару. Спачатку гэта мяжа паміж [[балты|балцкімі]] княствамі [[Яцьвягі|Яцьвягаў]] і [[Галінды|Галіндаў]], а потым паміж [[Мазовія|Мазавецкім княствам]] і [[ВКЛ|Вялікім княствам Літоўскім]]. І сёньня гэты рэгіён сутыкненьня беларускай і польскай культуры, дзе захоўваюцца відавочныя культурныя адрозьненьні.
 
== Культурнае і лінгвістычнае навакольле ==
Басэйн ракі Бобра населены не толькі сотнямі рэдкіх і падвергнутых небяспекі відаў птушак, але таксама і людзьмі, якія прадстаўляюць разнастайныя культуры, мовы і рэлігіі. У той час як большасьць насельніцтва мясцовасьці размаўляе на дзяржаўнай [[польская мова|польскай мове]], некаторыя людзі ў вярхоўях ракі (гміны [[Ліпск]], [[Дуброва Беластоцкая]] і часткова [[Штабін]]) размаўляюць на мясцовым дыялекце [[беларуская мова|беларускае мовы]], незалежачы ад веравызнаньня. У паўночнай частцы вярхоўяў Бобры ёсьць таксама некалькі вёсак, дзе так званыя "[[стараверы]]" размаўляюць на архаічным дыялекце [[расейская мова|расейскае мовы]]. Некаторыя з гэтых супольнасьцяў захавалі вялікую частку іх традыцыйнай культуры нягледзячы на працяглую палітыку ўрада, накіраваную на асіміляцыю няпольскіх культурных і лінгвістычных меншасьцяў.