Гэнрык Ібсэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ba:Һенрик Йоһан Ибсен
д робат: моўныя шаблёны, вікіфікацыя
Радок 20:
| Палічка =
| Сайт =
}}
 
'''Генрык Ібсэн''' ([[Нарвэская {{мова-no|па-нарвэску]]: ''Henrik Johan Ibsen''}}, нар. [[20 сакавіка]] [[1828]] года ў [[Шыен]]е, пам. [[23 траўня]] [[1906]] года ў ''Хрысьціяніі'' (цяпер [[Осла]])) — выбітны нарвэскі драматург.
 
== Біяграфія ==
 
Гернык нарадзіўся ў сям’і багатага камэрсанта, старэйшым з пецярых дзяцей. Калі яму споўнілася восем гадоў, бацька разарыўся. У [[1843]] годзе Генрык пераехаў у [[Грымстад]], дзе ўладкаваўся памочнікам аптэкара. У гэты пэрыяд жыцьця, зьявіліся першыя вершы Ібсэна. Калі яму споўнілася васемнацаць гадоў, Ібсэн стаў бацькам пажашлюбнага сына, маці якога была старэйшай за Ібсана служачай. З сынам Ібсэн не падтрымлівай ніякіх кантактаў.
 
У [[1850]] годзе Ібсэн пераехаў у ''Хрысьціянію'' (зараз [[Осла]]), дзе адбыўся яго першы сцэнічны дэбют у тэатры Хрысьціяніі, дзе была пастаўлена яго п’еса «''Kjæmpehøien''» (Труна Гунаў). Хутка драматург пераехаў у [[Бэрген]], дзе ў [[1851]][[1857]]  г.г. узначаліў, разам са скрыпачом ''Оле Булам'' тэатр «''Det Norske Theater''». У гэтым тэатры, ён працаваў як памочнік рэжысёра і драматург. На сцэне ''Det Norske Theater'' былі пастаўлены шмат п’есаў Ібсэна. У [[1857]] годзе ён пазнаёміўся з ''Сюзанай Торэсэн'', з якой, праз некаторы час, ажаніўся. Хутка, у іх нарадзіўся сын ''Сігурд''.
 
У [[1857]] годзе Ібсэн зноў перабраўся ў ''Хрысьціянію'', дзе атрымаў пасаду кіраўніка тэатру Хрысьціяніі «''Norske Theater''» (які разарыўся ў [[1862]] годзе). Пэрыяд [[1857]][[1864]]  г.г. стаў самым цяжкім пэрыядам у жыцьці пісьменьніка. Ён быў незадаволены пазыцыяй [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], якая не дапамагла [[Данія|Даніі]] ў вайне з [[Прусія]]й, а так сама фінансавыя цяжкасьці сям’і прывялі да таго, што Ібсэн вырашыў пакінуць краіну. Атрымаўшы фінансавую дапамогу ад нарвэскага парлямэнту, драматург, разам з сям’ёй, пераехаў на поўдзень. Наступныя 27 гадоў ён жыў у [[Італія|Італіі]] і [[Нямеччына|Нямеччыне]].
 
Менавіта ў Італіі здарыўся літаратурны пералом у творчасьці Ібсэна. Там была напісаныя п’есы «''Brand''» i «''Peera Gynta''». У [[1868]] годзе Ібсэн пераехаў у [[Манака]], а праз некалькі год, у [[1875]] годзе, у [[Дрэздэн]]. Там так сама ўзьніклі лепшыя творы Ібсэна, такія як «''Nora''», «''Дзікая качка''» і «''Hedda Gabler''». У 1879 годзе Ібсэн вярнуўся ў Нарвэгію, ўжо як вядомы драматург. Яго п’есы пачалі ставіць у тэатрах усёй Эўропы, а праблемы, якія ўздымаў Ібсэн, выклікалі бурныя дэбаты ў нарвскай супольнасьці. Апошнія гады жыцьця Ібсэн правёў у Хрысьціяніі, дзе стаў адным з вядомейшых жыхароў.
 
== Творчасьць ==
 
Першыя творы Ібсэна зьявіліся ў [[1850]] годзе, калі ён напісаў вершы і драму са старажытнарымскай гісторыі «''Catilina''», матывы якой адлюстроўваюць рэвалюцыйныя падзеі ў Эўропе таго часу. Драма выйшла пад псэўданімам і посьпеху не атрымала.
 
Бэргенскі пэрыяд жыцьця пісьменьніка супадае з захапленьнем палітычным нацыяналізмам і скандынаўскім фальклорам. У гэты час зьявіліся «сярэднявечныя» п’есы «''Fru Inger til Østeraad''» ([[1854]]  г.), «''Gildet paa Solhoug''» ([[1855]][[1856]]  г.г.), якаія прынесьці яму вядомасьць, «''Olaf Liljekrans''» (1856  г.), «''Hærmændene paa Helgeland''» (1857  г.)
У [[1862]] годзе Ібсэн напісаў твор «''Камэдыя каханьня''», у якой адлюстравана сатырычная карціна мяшчанска-чыноўнікага жыцьця Нарвэгіі. У драме «''Барацьба за прастол''» (1864  г.), пісьменьнік паказаў перамогу героя, які выконваў прагрэсіўную гістарычную місію. У [[1860]] — пачатку [[1870-я|1870-х]] г.г., Ібсэн чакае руйнаваньня старога сьвету і ў драме пра Юліана Адрачэнца «''Кесар і галілеянін''» (1873  г.), ён сьцвярджае будучую ўзаемасувязь духоўнага і цялеснага пачаткаў у чалавеку.
 
Адной з самых папулярных п’есаў Ібсэна стаў «''Лялечны дом''» (Et Dukkehjem, [[1879]]  г.), якая выкрывае мяшчанскі сямейны лад жыцьця.
 
Першая драма, напісаная Ібсэнам пасьля «Лялечнага дому» — «''Прывіды''» (Gengangere, [[1881]]  г.), выкарыстоўвае матывы «Бранда»: рэлігія і ідэалізм, але крытыкі выкрываюць значны ўплыў францускага натуралізму.
 
У позьніх творах пісьменьніка ўскладняецца падтэкст, узрастае тонкасьць псыхалягічнага малюнка. Тэма «моцнага чалавека» высоўваецца на першы плян. Ібсэн становіцца бязьлітасным да сваіх герояў. Прымерам могуць быць п’есы  — «''Будаўнік Сьльнэс''» (Bygmester Solness, [[1892]]  г.), «''Юн Габрыэль Боркман''» (John Gabriel Borkman, [[1896]]  г.).
 
== Вонкавыя спасылкі ==