Газатурбінная цеплавая электрастанцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Газатурбінная цеплавая электрастанцыя''', ''ГТЦЭС'' - [[цеплавая электрастанц...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:16, 3 ліпеня 2010

Газатурбінная цеплавая электрастанцыя, ГТЦЭС - цеплавая электрастанцыя, якая для сваёй работы выкарыстоўвае газатурбінныя ўстаноўкі. З дапамогай газатурбінных установак можна атрымліваць як выключна электраэнэргію так і сумесна электрычнасць і цеплыню (гл. цеплаэлектрацэнтраль). Да перавагаў ГТЦЭС можна аднесьці тое, што яны маюць больш нізкія ў параўнаньні з паратурбіннымі і парагазавымі станцыямі капітальныя ўкладаньні, могуць хутка зьмяняць магутнасьць. Але іх ККДз невысокі (звычайна каля 30 %), паліва можа быць толькі газаабразным (прыродны газ) або высакаякасным вадкасным (дызель, керасін і г.д.). Таму ГТЦЭС звычайна выкарыстоўваюць для пакрыцьця пікавай патрэбы ў электраэнэргіі, як рэзервовыя або там, дзе трэба невялікая крыніца энэргіі.