Мадэрн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: zh-min-nan:Art nouveau
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
Радок 4:
Стыль сфармаваўся прыблізна ў канцы [[1880-я|80-х]] гадоў пад уплывам [[рамантызм]]у й [[сымбалізм]]у папярэдніх дзесяцігодзьдзяў. Для мадэрну характэрны пошук новых і пераасэнсаваньне звыклых формаў, імкненьне зламаць старыя традыцыі, сынтэз эпохаў, формаў, мэтадаў і прыёмаў. У мадэрне зьмешваюцца [[антычная клясыка]], [[готыка]], [[ракако]], мастацтва [[Кітай|Кітая]] й [[Японія|Японіі]] ды шмат іншых мастацкіх формаў, але пры іх спалучэньні ставіцца мэта дасягнуць аднароднасьці, унутранае цэласнасьці твораў. Мадэрну ўласьцівы культ вельмі складаных, вытанчаных лініяў ды фігураў: выгнутых, падобных на сьцеблы расьлінаў ([[Францыя]], [[Бэльгія]], [[Англія]]...), альбо строга геамэтрычных ([[Аўстрыя]], [[Шатляндыя]]...)
 
[[Файл:CasaBatllo_0170.JPG|міні|[[Дом Бальо]], [[АнтоніАнтоніё ҐаўдыҐаўдзі-і-Карнэт]]]]
 
== Мадэрн у розных галінах мастацтва ==
Мадэрн ахапіў усе без выключэньня віды мастацтва. У жывапісу ды графіцы мадэрну заўважная сэнтымэнтальнасьць, уцёкі ад рэальнасьці, [[дэкаданс|дэкадэнцкія]] настроі. Скульптуры ўласьцівы дынамізм, незавершанасьць формаў. Архітэктура мадэрну надзвычай багатая ды разнастайная па формах, асноўныя яе прыкметы — цэласны выгляд будынкаў, дзіўныя формы, часам блізкія да скульптурных, вельмі багаты ды складаны зьнешні дэкор. У інтэр’ерах — багатае абсталяваньне, нязвыклыя формы і лініі, спалучэньне несумяшчальных матэрыялаў, прычым усе гэтыя прыёмы выкарыстоўваюцца, каб дасягаць адчуваньне камфорту ды спакою. На пачатку [[21 стагодзьдзе|XXI]] стагодзьдзя ў сьвеце назіраецца адраджэньне цікаўнасьці да мадэрну ў інтэр’еры ды дэкаратыўным мастацтве.