Мікалай Судзілоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:Sudzilovsky.jpg|міні|200пкс|Мікалай Судзілоўскі]]
Філёзаф'''Мікала́й Канстанці́навіч Судзіло́ўскі''' (псэўданім '''Ніко́лас Ру́сэль'''; [[15 сьнежня]] [[1850]], [[Магілёў]] — [[30 красавіка]] [[1930]]) — філёзаф, прыродазнаўца, рэвалюцыянэр, удзельнік грамадзка-палітычных рухаў [[Беларусь|Беларусі]], [[Расея|Расеі]], [[Швэйцарыя|Швэйцарыі]], [[Румынія|Румыніі]], [[Англія|Англіі]], [[Францыя|Францыі]], [[ЗША]], [[Японія|Японіі]], [[Кітай|Кітая]] і інш. краін. Прэзідэнт Сэната Гавайскіх астравоў.
'''Судзіло́ўскі, Мікала́й Канстанці́навіч''' ([[расейская мова|рас]]. ''Никола́й Судзило́вский''), псэўданім '''Ніко́лас Ру́сэль''', ([[3 сьнежня]] (новы стыль: [[15 сьнежня]]) [[1850]], [[Магілёў]] – [[30 красавіка]] [[1930]])
 
Падарожнік-географ, аўтар публіцыстычных твораў, спэцыяліст у галіне [[этнаграфія|этнаграфіі]], [[энтамалёгія|энтамалёгіі]], [[хімія|хіміі]], [[біялёгія|біялёгіі]], [[аграномія|аграноміі]]. Адкрыў шэраг астравоў цэнтральнай часткі [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]], пакінуў каштоўныя геаграфічныя апісаньні [[Гаваі|Гаваяў]] і [[Філіпіны|Філіпінаў]].
Філёзаф, прыродазнаўца, рэвалюцыянэр, удзельнік грамадзка-палітычных рухаў [[Беларусь|Беларусі]], [[Расея|Расеі]], [[Швэйцарыя|Швэйцарыі]], [[Румынія|Румыніі]], [[Англія|Англіі]], [[Францыя|Францыі]], [[ЗША]], [[Японія|Японіі]], [[Кітай|Кітая]] і інш. краін. Прэзідэнт Сэната Гавайскіх астравоў.
 
Падарожнік-географ, аўтар публіцыстычных твораў, спэцыяліст у галіне [[этнаграфія|этнаграфіі]], [[энтамалёгія|энтамалёгіі]], [[хімія|хіміі]], [[біялёгія|біялёгіі]], [[аграномія|аграноміі]]. Адкрыў шэраг астравоў цэнтральнай часткі [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]], пакінуў каштоўныя геаграфічныя апісаньні [[Гаваі|Гаваяў]] і [[Філіпіны|Філіпінаў]].
Доктар, зь імем якога зьвязаныя пэўныя дасягненьні ў [[хірургія|хірургіі]], тэорыі [[тубэркулёз|тубэркулёзу]] і іншых хваробаў. Яму належаць некалькі важных працаў па мэдыцыне.
 
Быў таксама членам Амэрыканскага таварыства генэтыкаў, некалькіх навуковых таварыстваў Японіі і Кітая.
 
Валодаў васьмю эўрапейскімі мовамі, а таксама [[японская мова|японскай]] і [[кітайская мова|кітайскай]].
 
== Маладосьць ==
 
Нарадзіўся 3 (15) сьнежня [[1850]]  г. у [[Магілёў|Магілёве]] у беларускай шляхецкай сям’і, якая валодала маёнткам у в. Фастава Мсьціслаўскага павета. Яго бацька быў сакратаром Магілёўскай палаты цывільнага і крымінальнага суда. У сям’і было 8 дзяцей, сярод якіх Мікалай быў старэйшым.
 
Пасьля заканчэньня Магілёўскай мужчынскай гімназіі Судзілоўскі вучыўся на мэдыцынскім факультэце Кіеўскага ўнівэрсітэта. У [[Кіеў|Кіеве]] ён стварыў студэнцкі народніцкі гурток, потым выехаў ў Швэйцарыю, дзе пазнёміўся зь лідэрамі рэвалюцыйнай эміграцыі Лаўровым, Бакуніным ды інш.
 
Пасьля вяртаньня ў [[1873]] годзе Мікалай узначаліў Кіеўскую камуну студэнтаў. Захоплены народніцкай ідэяй “хаджэньня«хаджэньня ў народ”народ», у лютым [[1874]] года Судзілоўскі выехаў у Херсонскую, а потым у Самарскую губэрню з мэтай прапаганды сярод сялянства і наладжваньня работы прапагандыстаў.
 
Аднак у траўні [[1874]] года [[ахранка]] пачала арышты народнікаў. Цудам Мікалаю, які выдаў сябе за нямецкага каляніста, удалося пазьбегнуць арышту і эміграваць. У Расеі Судзілоўскі быў залічаны ў сьпіс небясьпечных дзяржаўных злачынцаў. Яго родная сястра Яўгенія за рэвалюцыйную прапаганду ў жніўні [[1874]] года была арыштаваная і каля двух гадоў знаходзілася ў [[Петрапаўлаўская крэпасьць|Петрапаўлаўскай крэпасьці]] ([[Санкт-Пецярбург|Пецярбург]]). Шлях на бацькаўшчыну быў закрыты. З [[1875]] года і да канца жыцьця Судзілоўскі пражыў у эміграцыі.
 
== Эміграцыя ==
 
=== Эўропа ===
У эміграцыі рэвалюцыянэр апынуўся спачатку ў [[Лёндан|Лёндане]], дзе ўдзельнічаў у рабоце эмігранцкіх арганізацый. 23 студзеня [[1875]] года ён выступіў на сходзе, які быў прысьвечаны гадавіне паўстаньня 1863  г., на якім сярод іншых выступалі [[Фрыдрых Энгельс|Ф. Энгельс]] і [[Карл Маркс|К. Маркс]].
 
Але ўжо летам [[1875]] года Судзілоўскі накіроўваецца ў Румынію, а на шляху ў [[Бухарэст]] прыпыняецца ў [[Жэнэва|Жэнэве]], дзе піша тэзісы сваёй доктарскай дысэртацыі. У Румыніі Мікалай Судзілоўскі займаўся ўрачэбнай практыкай і рэвалюцыйнай дзейнасьцю. Наш суайчыньнік стаў адным з пачынальнікаў румынскага сацыял-дэмакратычнага руху, арганізоўваў сацыялістычныя гурткі. Актыўна ўдзельнічаў у падрыхоўцы антытурэцкага [[Красавіцкае паўстаньне|Красавіцкага паўстаньня]] ў Баўгарыі ў [[1876]] годзе. Бярэ псэўданім Ніколас Русэль і ў далейшым жыве пад гэтым прозьвішчам. У [[1877]] годзе Судзілоўскі скончыў унівэрсітэт у Бухарэсьце.
Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод параненых расейскіх салдат і афіцэраў падчас [[1877]]-[[1878]]  гг., выдаваў у [[1879]] годзе газэту “Бесарабія”«Бесарабія». Нягледзячы на тое, што за ўратаваньне сотняў хворых і параненых румынскі ўрад узнагародзіў Судзілоўскага залатым мэдалём, у [[1881]] годзе ўлады за рэвалюцыйную дзейнасьць выслалі яго, як і іншых расейскіх сацыялістаў, у Канстантынопаль.
 
У Жэнэве і [[Парыж|Парыжы]] Судзілоўскі аднавіў адносіны з расейскай палітычнай эміграцыяй, сустракаўся і спрачаўся з Пляханавым, Засуліч, Аксельрод. З [[1882]] годзе ён працуе ва Ўсходняй Румеліі (Баўгарыя), але з-за ганеньняў вымушаны пакінуць і гэтую краіну, а затым і кантынэнт.
 
=== Амэрыка ===
1 жніўня [[1887]] года Судзілоўскі прыбыў у [[Нью-Ёрк]], затым абаснаваўся ў [[Сан-Францыска]], дзе займаўся лячэбнай практыкай. У ЗША Мікалай Канстацінавіч надрукаваў некалькі навуковых артыкулаў, быў абраны віцэ-прэзідэнтам грэка-руска-славянскага таварыства.
 
Судзілоўскі атрымоўвае амэрыканскае грамадзянства. І ў Амэрыцы ён адстойвае свае сацыялістычныя перакананьні, абараняе правы беднякоў. У [[1889]] годзе Судзілоўскі ўступіў у канфлікт з прадстаўніком сьвяцейшага Сінода ў ЗША япіскапам Уладзімерам, абвінаваціўшы апошняга ў хабарніцтве і маральнай разбэшчанасьці. У выніку япіскап быў адкліканы ў Расею.
 
Прыжыўшы 5 гадоў у [[Каліфорнія|Каліфорніі]], Судзілоўскі ў траўні [[1892]] года пераехаў на Гавайскія астравы, дзе займаўся ўрачэбнай практыкай. Пасьля захопу амэрыканцамі ў [[1898]] годзе астравоў доктар рашуча ўключыўся ў барацьбу за незалежнасьць мясцовых палінэзійцаў-канакоў. У [[1900]]-[[1901]]  гг. пад імем Каўка Лукіні ([[ангельская мова|англ.]] ''Kauka Lukini'') ён быў сэнатарам, а потым і прэзідэнтам Сэната тэрыторыі Гаваі — калегіяльнай урадавай установы гэтай калёніі ЗША.
 
=== Азія ===
Пасьля выхаду ў адстаўку з паста сэнатара Гавайскага пармямэнта Судзілоўскі пераехаў у [[Шанхай]] (Кітай). У траўні [[1905]] года ён ужо знаходзіўся ў Японіі, дзе арганізаваў камітэт дапамогі расейскім ваеннапалонным [[расейска-японская вайна|расейска-японскай вайны]], стварыў для непісьменных салдат школы. Зь яго дапамогай у [[Нагасакі]] сацыялісты пачалі выпускаць рэвалюцыйную газэту “Воля”«Воля». У [[Токіё]] Судзілоўскі выпускаў газэту “Усходні«Усходні агляд”агляд», дапамагаў японскім дэмакратам выпускаць часопіс “Рэвалюцыйны«Рэвалюцыйны весьнік”весьнік», актыўна праводзіў прапаганду сацыялістычных ідэяў.
 
Па патрабаваньні Расейскага міністэрства замежных справаў урад ЗША ануляваў ягонае амэрыканскае грамадзянства.
 
У [[1912]] годзе нястомны Судзілоўскі пераехаў на Філіпіны. Там наш суайчыньнік акрамя мэдыцынскай практыкі займаўся, як заўсёды, грамадзскай і асьветніцкай дзейнасьцю. Потым ён вярнуўся ў Японію.
 
Лютаўскую рэвалюцыю, якая адбылася ў Расеі, Судзілоўскі сустрэў з радасьцю, але Кастрычніцкая была ўспрынятая ім як “зігзаг«зігзаг гісторыі”гісторыі». [[Марксізм|Марксізм]] ён лічыў дактрынёрствам і разгладаў яго толькі як адно ў многіх сацыялістычных вучэньняў.
 
У [[1921]] годзе Мікалай Канстанцінавіч пасяліўся зь сям’ёй у кітайскім горадзе [[Цяньцзынь]], дзе працаваў урачом. Адносіны да бальшавікоў сталі ў яго больш памяркоўныя. Ён арганізаваў першы ў Азіі “Камітэт«Камітэт дапамогі галадаючым Расеі”Расеі». Напрыканцы жыцьця ён нават пачаў думаць пра вяртаньне на Бацькаўшчыну. Але яго намер ня зьдзейсьніўся.
 
Мікалай Судзілоўскі памёр [[30 красавіка]] [[1930]] года ва ўзросьце 80 гадоў. Цела яго паводле ўсходняй традыцыі было спаленае.
 
Судзілоўскага называюць “першым«першым і апошнім энцыякляпэдыстам [[XX стагодзьдзе|XX]] стагодзьдзя”стагодзьдзя».
 
== Спасылкі ==
[http://modelman.livejournal.com/169389.html#cutid1/ Жыцьцяпіс Мікалая Судзілоўскага] ([[расейская мова|рас.]])
 
[http://hml.org/mmhc/mdindex/russel.html/ Mamiya Medical Heritage Center] ([[ангельская мова|англ.]])
 
[http://freepages.genealogy.rootsweb.com/~npmelton/sfbrusse.htm/ "The Bay of San Francisco, " Vol. 2, Page 200, Lewis Publishing Co, 1892.] ([[ангельская мова|англ.]])