Аляксандар Лукашэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Малодшы сын Мікалай: гэта ўжо не год назад
Радок 164:
Слых аб тым, што ў прэзыдэнта зьявіўся трэці сын, сталі распаўсюджвацца ўвосень [[2004]] году. Менавіта тады [[31 жніўня]]<ref name="Завтра1"/> нарадзіла хлопчыка [[Ірына Абельская]] — былы асабісты лекар Лукашэнкі і на той момант кіраўнік [[Рэспубліканская лякарня Кіраваньня справамі прэзыдэнта|Рэспубліканскай лякарні Кіраваньня справамі прэзыдэнта]]. У красавіку [[2007]] году Абельскую зьнялі з гэтай пасады, і сёньня яна працуе ў кабінэце [[Ультрагукавое дасьледаваньне|УГД]] жаночай кансультацыі.
 
Новая хваля гутарак аб трэцім сыне прэзыдэнта паднялася прыкладна год назад, калі Аляксандар Лукашэнка на прэс-канфэрэнцыі для кіраўнікоў беларускіх СМІ ([[12 красавіка]] [[2007]])<ref>[http://naviny.by/rubrics/politic/2007/04/12/ic_articles_112_150484/ У агляднуе будучыню — не з царом, а з аратым]{{ref-ru}}</ref>, адказваючы на пытаньне аб сваіх наступных прэзыдэнцкіх даляглядах, заявіў, што будзе рыхтаваць у пераемнікі ня Віктара, які «будзе слабей у найблізкай будучыні чым дзейсны глава дзяржавы», а «самога маленькага буду рыхтаваць — унікальны чалавек». Менавіта тады з вуснаў Лукашэнка прагучала прызнаньне, што ў яго ёсьць трэці сын<ref>[http://naviny.by/rubrics/politic/2007/04/12/ic_media_112_646/ Прэзыдэнт Беларусі заявіў, што ў агляднай будучыні застанецца на сваім пасту]{{ref-ru}}</ref>.
 
Ізноў аб малодшым сыне Аляксандар Лукашэнка абмовіўся ў красавіку [[2008]] году ў [[Хойнікі (горад)|Хойніках]], дзе быў у рамках свайго [[Штогадовае чарнобыльскае турнэ прэзыдэнта|штогадовага чарнобыльскага турнэ]]. Адказваючы на пытаньні журналістаў, прэзыдэнт заявіў: «Усюды мусуецца пытаньне, што нібы гэтая арганізацыя (маецца на ўвазе грамадзкае аб'яднаньне «[[Белая Русь (грамадзкае аб'яднаньне)|Белая Русь]]») стваралася пад будучага прэзыдэнта, і што гэтым прэзыдэнтам будзе мой старэйшы сын. Я ўжо сказаў: малодшы сын будзе прэзыдэнтам Беларусі».