Дэйвід Копэрфілд (раман): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 19:
 
== Сюжэт ==
{{Раскрыцьцё сюжэту}}
Гісторыя рамана распавядае пра жыцьцё Дэвіда Копэрфілда ад нараджэньня да сталага ўзросту. Дэвід нарадзіўся ў Англіі каля 1820 году. Яго тата загінуў на шэсьць месяцаў раней за дзень, калі ён нарадзіўся. Праз сем год пасьля нараджэньня Дэвіда, яго маці, Клара Копэрфілд, бярэ свой другі шлюб з М. Мёрдстанам, які разам са сваёй сястрой Джэйн Мёрдстан пераязджае ў дом Копэрфілдаў. Юны Дэвід мае ўсе прычыны адмоўна ставіцца да свайго айчыма і яго сястры. М. Мёрдстан б'е яго за адстваньне ў вучобе. Падчас адной чарговай лупцоўкі Дэвід кусае М. Мёрдстана ў руку, за што, у якасьці пакараньня, адсылаецца ў школу-інтэрнат пад назвай Сэлем-Хаўс, на чале зь бязлітасным дырэктара М. Крыклам. Тут ён сябрыцца з Джэймсам Стырфартам і Томасам Трэдлсам, абодвух зь якіх ён сустрэне пазьней.
 
Праз пэўны час Дэвід вяртаецца дамоў на вакацыях і даведваецца аб тым, што яго маці нарадзіла хлопчыка ад М. Мёрдстана. Хутка пасьля вяртаньня Дэвіда ў Сэлем-Хаўс, яго маці заўчасна памірае разам са сваім немаўлятам. Даведаўшыся аб гэтым, Дэвід тэрмінова ад'язджае зваротна да дому. Пасьля сьмерці сваёй жонкі, М. Мёрдстан адсылае Дэвіда ў лёнданскую фабрыку «Грынбі і Мёрдстан», саўладальнікам якой ён і зьяўляецца. Змрочная рэчаіснасьць паўгалечнага фабрычнага існаваньня перагукаецца з уласным досьведам Дыкенза, калі ён працаваў на фабрыцы па перапрацоўцы ваксы. Домаўласьнік Дэвіда, М. Мікобэр, пасьля свайго бункруцтва зьнявольваецца ў пазыковую турму (the King's Bench Prison) і праводзіць там некалькі месяцаў да свайго вызваленьня, пасьля чаго, пераязджае ў Плімут. Пасьля ад'езда М. Мікобэра дэвід Копэрфілд губляе апошняга чалавека, які аб ім клапаціўся. Неўзабаве Дэвід вырашае ўцекчы з фабрыкі да сваёй стрыечнай бабулі Бэтсі Тротвуд, пра якую ён чуў па расповедах сваёй маці.
{{Раскрыцьцё сюжэту|канец}}
 
== Водгукі ==