Гук: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
http://be.wikipedia.org/wiki/Гук?oldid=368188
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 08:47, 6 красавіка 2010

Гук — фізычная зьява, якая выклікаецца вагальнымі рухамі часьцінак асяродзьдзя, звычайна паветра, якую мы ўспрымаем слыхам. Мэханічныя вібрацыі, якія атаясамліваюцца з гукам, могуць распаўсюджвацца ва ўсіх формах рэчыва: газах, вадкасьці, цьвёрдых целах і ў плазме. Гук ня можа ісьці праз вакуўм. Лічыцца, што чалавечы слых успрымае гукі з частатой паміж 16 Гц і 20 кГц. Верхняя мяжа звычайна зьмяншаецца з узростам.

Рэактыўны самалёт F/A-18, які пераадольвае гукавы бар'ер. Белае воблака — сьціснутыя кроплі вады, якія, як лічыцца, узьнікаюць ад зніжэньня ціску паветра вакол самалёта

Распаўсюджваньне гуку ў асяродзьдзі носіць характар пругкіх хваляў. Як і ўсялякая хваля, гуку ўласьціва амплітуда і частата. Вывучэньнем гуку займаецца навука акустыка.

Вонкавыя спасылкі

  Гуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў