Франсіска Гоя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: sq:Francisco Goya
Няма апісаньня зьменаў
Радок 32:
 
Францыска Баю прывёў Гою ў каралеўскую мануфактуру [[арас]]аў ''Санта Барбара''. Мануфактурай кіраваў ''Мэнгз'', які даў заданьне новаму мастаку выканаць сэрыю твораў для [[габэлен]]аў. Гоя выканаў трыццаць праектаў на працягу чатырох гадоў і атрымаў значную грашовую ўзнагароду, а так сама вядомасьць у Гішпаніі. Наступным заказам стала сэрыя карцінаў паводле партрэтаў [[Дыега Вэласкез]]а. У [[1780]] годзе Гоя быў аднагалосна прыняты ў ''Акадэмію Сан Бэрнарда''. Як новасьпечаны акадэмік Францыска Гоя ўзяў удзел у мастацкім канфлікце са сваім сябрам ''Францыска Баю''. Канфлікт стаў вельмі балесным, з-за таго, што жонка Гоі стала на бок брата. У наступным годзе памерлі бацька і сястра Рыта.
[[Файл:Francisco de Goya y Lucientes 054.jpg|міні|200пкс|зьлева|Сям'я Карла IV]]
 
У [[1783]] годзе Гоя выехаў у [[Арэнас дэ Сан Пэдра]], дзе напісаў, па загаду дона ''Люіса'' (брата караля ''Карла ІІІ'') партрэт яго сям’і. Хутка сам кароль пажадаў мець свой партрэт пэндзэлю мастака. Прызнаньне таленту Гоі караелўскай сям’ёй стала пачаткам неверагоднай папулярнасьці мастака. Усе жадалі мець партрэт намаляваны каралеўскім мастаком. Хутка, у [[1786]] годзе Францыска Гоя афіцыйна стаў каралеўскім мастаком, а ў [[1789]] годзе, ужо па загаду караля ''Карла IV'', прыдворным мастаком. Па загаду караля, Гоя маляваў габэлены. Яму не падабалася гэта праца, як нявартая каралеўскага мастака, але не мог супрацьстаяць свайму заступніку, рызыкуючы з кар’еры. У гэты час быў створаны вядомы габэлен “''Лялька''”. Гоя стаў багатым і вядомым мастаком. Намучыўшыся [[Француская мова|францускай мове]], ён пачаў падпісваць свае творы як “''Francisco de Goya''”. Аднак для самога мастака гэты пэрыяд жыцьця быў ня шчасьлівы, таму што ён лічыў што марнуе свой талент на глупствы. Створаныя ў гэты пэрыяд па загаду караля габэлены, былі напісаныя ў стылі ''сэнтымэнтальнага ракако''. Карціны Гоі, напрыклад партрэт ''Сэбастыяна Мартынэза'', вельмі адрозьніваліся па стылю выкананьня ад габэленаў.
 
Радок 52:
 
У гонар Гоі названы [[кратэр]] на [[Мэркурый (плянэта)|Мэркурыі]].
 
 
== Творы ==
[[Файл:El Quitasol.jpg|міні|200пкс|Парасон, 1777]]
[[Файл:Goya Maja naga2.jpg|міні|200пкс|Аголеная Маха]]
[[Файл:Goya Maja ubrana2.jpg|міні|200пкс|Апранутая Маха]]
[[Файл:Bodegón con costillas y cabeza de cordero.jpg|міні|200пкс|Адзін з нацюрмортаў Гоі]]
 
* «[[Парасон]]», 1777;
* «Прадавец [[посуд]]у» й «[[Мадрыд]]скі рынак», 1778;
* «[[Гульня]] ў пэлоту», 1779;
* «Малады бык», 1780;
* «Ранены [[муляр]]», 1786;
* «Гульня ў [[жмуркі]]», 1791.
 
Пачынаючы з 1780-х гадоў Гоя набывае вядомасьць і ў якасьці партрэтыста:
* Партрэт графа Фларыдабланка,1782-83 (банк Уркыха, [[Мадрыд]])
* «Сям'я герцага Осуна», 1787, ([[Прадо]]);
* Партрэт маркізы А. Пантэхас, каля 1787 (Нацыянальная галерэя мастацтваў, [[Вашынгтон]]);
* Сэньёра Бэрмудас (Музэй выяўленчых мастацтваў, [[Будапэшт]]);
* Ф. Баеў ([[Прадо]]), Доктар Пэраль (Нацыянальная галерэя, [[Лёндан]]) абодва ў 1796 г. ;
* Ф. Гыймардэ, 1798 ([[Люўр]], [[Парыж]]),
* «Ля Тырана», 1799 (АХ, [[Мадрыд]]);
* «Сям'я караля Карла IV» 1800 ([[Прадо]]);
* Ф. Саваса Гарсп, каля 1805 (Нацыянальная галерэя мастацтваў, [[Вашынгтон]]);
* И. Ковас дэ Парсэль, каля 1806 (Нацыянальная галерэя, [[Лёндан]]);
* партрет Т. Пэрэса, (1820 (Мэтраполітан-музэй);
* П. дэ Маліна, 1828 (собрание О. Рэйнгарта, Ўінтэртур).
 
 
 
== Бібліяграфія ==
 
* Левіна І. М., Гоя, Л. — М., 1958;
* Пракоф'еў В. Н., «Капрызы» Гойі, М., 1970;
* Cardera, Valentin. Biografia de D.Francisco Goya, pintor. El Artista, 2 1835
* El Libro de Los. CAPRICHOS. Francisco de Goya. Мадрид. 1999. ISBN 84-87317-82-0
* Mayer A., Francisco de Goya, Munch., 1923;
* Klingender F. D., Goya in the democratic tradition, L., 1948, 2 ed., N. Y., 1968;
* Sanchez Canton F. J., Vida у obras de Goya, Madrid, 1951;
* Holland V., Goya. A pictorial biography, L., 1961;
* Harris Т., Goya. Engravings and litographs, v. 1-2, Oxf., 1964:
* Wyndham Lewis D. B., The world of Goya. L., 1968:
* Gudiol J., Goya, L. — N. Y., 1969;
* Goya. Konigliche Gemaldegalerie «Mauritshuis». Katalog, Haag, 1970 (бібл.).
* [[Ліён Фэйхтванґер|Фэйхтванґер]] Л., Гоя.
 
 
== Фільмаграфія ==
 
* «Гоя, ці Цяжкі шлях спазнаньня«, 1970 год, [[СССР]]—[[ГДР]]—[[Балгарыя]]—[[Югаславія]]. Зьняты па аднайменнаму раману Ліёна [[Ліён Фэйхтванґер|Фэйхтванґер]]а. Рэжысёр Конрад Ўольф.
* «[[Прывід]]ы Гоі», 2006 год, [[Гішпанія]]—[[ЗША]]. Рэжысёр [[Мілаш Форман]].
* «Гоя» («Goya en Burdeos»), 1999 год, [[Італія]]—[[Гішпанія]]. Рэжысёр Карлас Саўра.
* «Аголеная [[Маха]]» («Volaverunt»), 1999 год, [[Францыя]]—[[Гішпанія]]. Рэжысёр Хасэ Хуан Бігас Луна.
 
== Вонкавыя спасылкі ==