Інфлянцкая вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ar:الحرب الليفونية
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Ліво́нская вайна́''' ([[1558]]—[[1583]]) пачалася [[22 студзеня]] 1558 году. Вялася [[Расея]]й за тэрыторыі [[Прыбалтыка|Прыбалтыкі]] і выхад да [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]].
[[Файл:Russian atrocities in Livonia ib XVI century.jpg|міні|300пкс|Маскоўскія войскі ў Лівоніі. Ананімная [[гравюра]] з «Zeyttung» у Нюрнбэргу, 1561 год]]
{{Гісторыя Латвіі}}
У 1558 годзе маскоўскі цар [[Іван IV]], больш вядомы як Іван Жахлівы, распачаў вайну супраць былога [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]]. На той час Ордэн уяўляў сабой канфэдэрацыю — саюз 5 княстваў, створаных нямецкімі рыцарамі. Асноўнай мэтай маскоўскага цара была здабыча выхаду да Балтыйскага мора, гэта давала магчымасьць самастойна гандляваць з Эўропай без дапамогі шматлікіх пасрэднікаў. Атрымаўшы выхад да Балтыкі, Расея магла больш актыўна ўдзельнічаць і ў эўрапейскіх справах. Лівонія была аб’яўлена спадчынай маскоўскіх князёў на падставе таго, што ў старажытныя часы гэтай тэрыторыяй валодалі князі Кіеўскай Русі. Спадчынай Масквы таксама была названая і частка [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]] — беларускія і ўкраінскія землі з [[Полацак|Полацкам]], [[Віцебск]]ам, [[Ворша]]й, [[Магілёў|Магілёвам]], [[Кіеў|Кіевам]] і іншымі буйнымі гарадамі.