Юльян Саковіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
– файл
Радок 2:
{{Асоба
|імя = Юльян Саковіч
|арыгінал імя =
|партрэт = J.Sakovicz.jpg
|апісаньне =
|род дзейнасьці =
|дата нараджэньня = [[24 жніўня]] [[1906]]
|месца нараджэньня = {{сьцяг Расеі}} ф. [[Баўдыры]], [[Ашмянскі павет]], [[Віленская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]
|дата сьмерці = [[13 чэрвеня]] [[1943]]
|месца сьмерці = {{сьцяг Трэцяга райху}} [[Васілішкі]], [[Генэральная акруга Беларусь]], [[Райхскамісарыят Остлянд]], [[Трэці Райх]]
}}
 
'''Юлья́н Сако́віч''' ([[24 жніўня]] [[1906]], ф. [[Баўдыры]] — [[13 чэрвеня]] [[1943]], [[Васілішкі]]) — [[беларусы|беларускі]] грамадзкі і палітычны дзеяч.
 
== Біяграфія ==
Паходзіў з фальварка Баўдыры Ашмянскага павету. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію, вучыўся на агранамічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэтаўнівэрсытэту. Быў зьвязаны з камуністычным падпольным рухам, за што перасьледаваўся польскімі ўладамі. Быў выключаны з [[Беларускі Студэнцкі Саюз|БСС]] разам зь іншымі сябрамі студэнтамі-камсамольцамі, што хацелі падпарадкаваць арганізацыю пад камуністычную дзейнасьць<ref>[[Сяргей Ёрш]]. [http://jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=10 Змагар за волю народа (Юльян Саковіч)] // Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998.</ref>.
 
Пасьля ўзьяднаньня Беларусі ў [[1939]] годзе быў арыштаваны [[НКУС]], але цудам застаўся жывы. Радыкальна зьмяняе свае погляды, далучаецца да падпольнай [[Беларуская Незалежніцкая Партыя|Беларускай Незалежніцкай Партыі]], кіруе [[Менск]]ім акруговым камітэтам БНП. Быў начальнікам Менскай паліцыі, працаваў у [[Беларуская Народная Самапомач|Беларускай Народнай Самапомачы]]. Неаднаразова пратэставаў перад нямецкімі акупацыйнымі ўладамі супраць зьнішчэньня мірнага жыхарства і паленьня вёсак.