Яўген Лецка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Лецка Яўген Рыгоравіч''' (нар. [[20 красавіка]] [[1944]], [[вёска]] [[Пабрэзьзе]] [[Наваградзкі раён|Наваградзкага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]) – беларускі [[проза|празаік]], [[крытыка|крытык]], [[пераклад]]чык.
 
Скончыў [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрстытэт|БДУ]] ([[1967]]). Кандыдат [[філялёгія|філялягічных]] навук ([[1980]]). У [[1971]]—[[1986]] гадах працаваў у [[Інстытут літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|Інстытуце літаратуры]] [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук]] [[БССР]]. З 1986 году старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва [[“Мастацкая літаратура” (выдавецтва)|“Мастацкая літаратура”]]. Быў старшынём Рады [[Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”|Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына"]]. Аўтар аповесьцяў “Па цаліку”, “Дарога ў два канцы”, манаграфіі “Выхаваўчая роля літаратуры” і інш. Аўтар сцэнарыяў дакумэнтальных фільмаў пра [[Янка Купала|Янку Купалу]], [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]] (“Зямля Тарашкевіча”, у суаўтарстве з [[Арсень Ліс|Арсенем Лісам]]) і інш.