Іван Бунін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Паходжаньне: артаграфія
Радок 25:
== Паходжаньне ==
Пра паходжаньне роду Буніных пісьменьнік пісаў у сваёй «Аўтабіяграфічнай нататцы», цытуючы «Гербоўнік дваранскіх родаў»
{{Цытата|Род Буніных ідзе ад Сімяона Бункоўскага, чалавека знатнага, які выехаў у XV ст. з Польшчы да вялікага князя Васіля Васільевіча. Праўнук яго Аляксандар Лаўрэнаў сын Бунін служыў ва Ўладзімера і забіты каля Казані. Стольнік Кузьма Лявонцьеў Бунін наданы за службу і храбрасьць дарчай граматай на маёнткі. Такім жа чынам ііншыяі іншыя шмат якія Буніны служылі ваяводамі і на іншых пасадах і мелі вёскі. Усё гэта пацьвярджаецца паперамі Варонежскага дваранскага дэпутацкага сходу аб унясеньні роду Буніных у радаслоўную кнігу ў VI частку, у лік старадаўняга дваранства...<ref>Бунін, І. А. Выбраныя творы / Іван Бунін; уклад., пер. з рус. мовы Андрэя Каляды. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2010. — C. 3 ISBN 978-985-6901-57-0</ref>}}
 
== Біяграфія ==
Іван Бунін нарадзіўся [[22 кастрычніка]] [[1870]] году ў Варонежы, дзе пражыў першыя тры гады свайго жыцьця. Пазьней сям’я пераехала ў маёнтак Азёркі пад Ялец (Арлоўская губэрня, цяпер Ліпецкая вобласьць). Тата — Аляксей Мікалаевіч Бунін, маці — Людміла Аляксандраўна Буніна (дзявочае прозьвішча Чубарава). Да 11 гадоў выхоўваўся дома, у 1881 паступае ў Ялецкую павятовую гімназію, у 1885 вяртаецца дамоў і працягвае адукацыю пад кіраўніцтвам старэйшага брата Юлія. У 17-гадовым узросьце пачынае пісаць вершы, у 1887 — дэбют у друку. У 1889 годзе ідзе працаваць карэктарам у мясцовую газэту «Орловский вестник». Да гэтага часу адносіцца яго працяглая сувязь з супрацоўніцай гэтае газэты Варварай Пашчанка, зь якой яны насуперак жаданьню сваякоў пераяжджаюць у Палтаву ([[1892]]).