Сьцяпан Бандэра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Першакрыніца
Прозьвішча не перакладаюцца, спадары! :-)
Радок 25:
[[30 чэрвеня]] [[1941]] году Бандэра быў арыштаваны нацысцкімі ўладамі за спробы абвяшчэньня яго прыхільнікамі на чале з [[Яраслаў Стэцко|Я. Стэцко]] незалежнай Украінскай дзяржавы ва [[Львоў|Львове]]. Разам са сваімі роднымі братамі [[Аляксандар Бандэра|Аляксандрам]] і [[Васіль Бандэра|Васілём Бандэрай]] заключаны ў [[канцлягер]] [[Заксэнхаўзэн]]. Утрымоўваўся ў камэры 73-га бункера «Цэленбаў». Быў нямецкім вязьнем да [[1944]] году. Браты С. Бандэры Аляксандар і Васіль Бандэра загінулі ў канцлягеры [[Асьвенцім (канцэнтрацыйны лягер)|Асьвенцім]].
 
Прыхільнікі Бандэры, якія падтрымлівалі зь ім сувязь падчас яго зьняволеньня, разгарнулі тэрарыстычную дзейнасьць, накіраваную на падначаленьне Бандэры АУН. З гэтай мэтай яны зьдзяйсьнялі забойствы прыхільнікаў А. МлынараМельніка і Бульбы-Бараўца, а таксама стваралі раўналежныя структуры, аднайменныя ўжо існым структурам украінскіх нацыяналістаў ([[Украінскае паўстанцкае войска]], [[Украінскі цэнтральны камітэт]] і інш.) Да 1944 ім атрымалася цалкам зьнішчыць ролі Млынара і Бульбы-Бараўца ў нацыяналістычным руху. З гэтага жа часу назоў УПА асацыюецца толькі зь імем Бандэры, а УПА Бульбы-Бараўца забытая.
 
Забіты ў [[1959]] годзе ў [[Мюнхэн]]е (стрэлам цыяніду), як усталяваў нямецкі Фэдэральны Канстытуцыйны Суд у [[Карлсруэ]], па заданьні [[КДБ]] Багданам Сташынскім, што пазьней перабег у [[Заходні Бэрлін]]. У інтэрвію газэце «[[Камсамольская праўда]]», апублікаваным у нумары за 6 сьнежня 2005 году, былы Старшыня КДБ СССР [[Уладзімер Кручкоў]] прызнаў, што «забойства Сьцяпана Бандэры было адной з апошніх ліквідацыяў КДБ гвалтоўнымі мэтадамі непажаданых элемэнтаў»<ref>http://www.kp.ru/daily/23623/47532/</ref>.