Злачынства і пакараньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д сюжэт
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Сюжэт: артаграфія
Радок 21:
 
== Сюжэт ==
Сюжэт разварочваецца вакол галоўнага героя, Радыёна Раскольнікава, у галаве якога высьпевае тэорыя злачынства. Згодна яго задуме чалавецтва падзяляецца на «избранных» і «тварей дрожащих». «Выбраныя» (клясычным прыкладам зьяўляецца Напалеон) маюць права зьдзейсьніць забойства альбо некалькі забойстваў дзеля будучых вялікіх зьдзяйсьненьяў. Раскольнікаў сам вельмі бедны, ён ня здольны аплаціць ня толькі вучобу ва ўнівэрсытэце, але і ўласнае сваё пражываньне. Маці і сястра яго вельмі бедныя, хутка ён даведваецца, што яго сястра (Аўдоцьця Раманаўна) гатовая выйсьці замуж за чалавека, якога не кахае, дзеля грошай, дзеля брата. Гэта было апошняй капляй, і Раскольнікаў зьдзяйсьняе наўмыснае злачынства старухі-ліхвяркі («вош» па яго вызначэньню) і яе сястры, сьведкі. Але Раскольнікаў ня можа скарыстацца нарабаваным, ён хавае яго. З гэтага часу пачынаецца жахлівае жыцьцё злачынцы, утрапёнай, ліхаманкавай сьвядомасьці, яе спробы знайсьці апору і сэнс у жыцьці, апраўданьне ўчынка і яго ацэнка. Тонкі псыхалягізм, экзыстэнцыяльнае асэнсаваньне ўчынка і далейшага існаваньня Раскольнікава маляўніча пераданы Дастаеўскім. У дзеяньне рамана ўцягваюцца ўсё новыя і новыя асобы. Лёс сутыкае яго з самотнай, запалоханай, беднай дзяўчынай, у якой ён знаходзіць роднасную душу і падтрымку, Саней Мармеладавай, якая стала на шлях самапродажа па прычыне галечнага стану. Соня, якая верыць у Бога, імкнецца, згубіўшы бацькоў, неяк пратрымацца ў жыцьці. Раскольнікаў знаходзіць таксама апору ва ўнівэрсытэцкім сябры Разуміхіне, закаханым у яго сястру Аўдоцьцю Раманаву. Зьяўляюцца такія пэрсанажы, як следчы Парфірый Пятровіч, які зразумеў душу Раскольнікава і дасьціпна вывеў яго на чыстую воду, Сьвідрыгайлаў, распусьнік і падлец — яркі ўзор «выбранага» чалавека (па тэорыі Раскольнікава), Лужын, адвакат і хтрыхітры эгаіст і інш. У рамане раскрываюцца сацыяльныя чыньнікі злачынстваў і бедстваў, маральных супярэчнасьцяў, гнятучых акалічнасьцяў падзеньня, апісваецца жыцьцё пецярбургскае бядоты, п'янства і прастытуцыі, апісаны дзесяткі своеасаблівых пэрсанажаў, якія дзейнічаюць у рамане, на працягу якога, Раскольнікаў імкнецца зразумець, ці дастойным чалавекам ён зьяўляецца , ці мае ён права вяршыць суд над іншымі людзьмі. Ня вытрымаўшы цяжару свайго злачынства, галоўны герой прызнаецца ў зьдзейсьненым забойстве, напісаўшы чыстасардэчнае прызнаньне. Аднак ён бачыць віну ня ў тым, што зьдзейсьніў забойства, а ў тым, што пайшоў на яго, не ацаніўшы сваёй унутранай кволасьці і жаласнай маладушнасьці. Ён адмаўляецца ад прэтэнзыяў на выбранасьць. Раскольнікаў трапляе на катаргу, але Соня застаецца побач зь ім. Гэтыя два самотных чалавека здабылі адзін аднаго ў вельмі складаны пэрыяд яго жыцьця для абодвух. У рэшце рэшт, герой знаходзіць апору ў каханьні і рэлігіёзнай сьвядомасьці.
 
{{Дастаеўскі}}