Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак
Радок 162:
 
=== Камунікацыя ===
Камунікацыйная сець у Наваградзкім ваяводзтве была слаба разьвітая. Яго тыэрыторыю абыймоўвалі чатыры чыгуначныя лініі: [[Берасьце]]—[[Баранавічы]]—[[Стоўпцы]], [[Вільня]]—[[Баранавічы]]—[[Лунінец]], [[Беласток]]—[[Баранавічы]], [[Седльцэ]]—[[Ліда]]—[[Захацьце]]. Даўжыня ўсёй чыгункі дасягала 584 км, зь іх 56% прыпадала на [[Лідзкі павет|лідзкі]] і [[Баранавіцкі павет|баранавіцкі]] [[павет]]ы.
 
Вузкакалейныя лініі ваяводзтва мелі даўжыню 148 км. і выконвалі ролё лёкальнае камунікацыі.
 
Даўжыня звычайных дарог у Наваградзкім ваяводзтве дасягала 14.338 км. зь іх асфальтаванымі і брукаванымі былі толькі 2.214 км. І без таго цяжкія камунікацыйныя ўмовы пагаршаліся ападкамі асабліва, ўвясну, увосень і зімою, калі выпадала дужа сьнегу.<ref>Baradyn Zygmud. Niemen - rzeka niezgody / Red. - Warszawa : Rytm., [[1999]]. - 333. s. 13</ref>
 
=== Сельская гаспадарка ===
Наваградзкае ваяводзтва было аґрарным рэґіёнам. Складанае становішча ў эканоміцы мела непасрэдны ўплыў і на нацыянальныя адносіны.
 
На настроі [[Беларусы|беларусаў]] уплывала перанаселенасьць вёскі і выкліканы гэтым брак зямлі. У [[1931]] на тэрыторыі ваяводзтва было 164.256 гаспадарак, зь іх аж 143.767 мелі зямлі меньш за 15 га. У 81.853 гаспадарак зямлі было меньш за 5 га і працавала на іх каля 378.959 асоб (ува ўзросьце ад 16 да 60 год), ад 5 да 10 га лічыліся 46.677 гаспадарак (265.916 асоб), гаспадарак ад 10 да 15 га было 12.237 (69.777 асоб), ад 15 да 50 га 7.946 гаспадарак (45.706 асоб). Маёнткаў вышэй за 50 га было 938 (3.572 асобы).<ref>Baradyn Zygmud. Niemen - rzeka niezgody / Red. - Warszawa : Rytm., [[1999]]. - 333. s. 14</ref><ref>Główny Urzęd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. Statystyka Polski. Seria C. z. 71. Drugi powszechny spis ludności z dn. 9 XII 1931. Mieszkania i gospodarstwa domowe, lidność, stosunki zawodowe. Województwo Nowogródzkie. Warszawa, [[1938]] s. 60</ref>
 
Перанаселенасьць вёскі і "зямельны голад" датычыўся адначасова і [[Палякі|палякаў]] і [[Беларусы|беларусаў]]. Хаця пераважна ўладарамі дужых (звыш 50 га) і сярэдніх маёнткаў былі [[палякі]], зь якіх шмат належыла вайсковым асаднікам (на [[1 студзеня]] [[1925]] іх лічба на Наваградчыне была каля 1921 асобы).<ref>Baradyn Zygmud. Niemen - rzeka niezgody / Red. - Warszawa : Rytm., [[1999]]. - 333. s. 14</ref>
 
Перанаселенасьць, прымітыўная сыстэма кіраваньня рольніцтвам (дамінавала трохпольле), малаўраджайная глеба, недастатковая мэханізацыя вёскі — усё гэта спрыяла таму, што большасьць гаспадарак Наваградзкага ваяводзтва былі натуральнымі і самадастатковымі, слаба зьвязанымі з рынкам.<ref>Baradyn Zygmud. Niemen - rzeka niezgody / Red. - Warszawa : Rytm., [[1999]]. - 333. s. 14-15</ref>
 
== Ваяводы ==
Радок 174 ⟶ 186:
# [[8 верасьня]] [[1932]] — [[2 сьнежня]] [[1935]] [[Стэфан Сьвідэрскі]] ([[1895]]—[[1978]]), в.а. да 1933
# [[17 сьнежня]] [[1935]] — [[17 верасьня]] [[1939]] [[Адам Людвік Корвін-Сакалоўскі]] ([[1896]]—[[1979]])
 
== Ліквідацыя Наваградзкага ваяводзтва ==
Пасьля нападу [[СССР]] на [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчу]] [[17 верасьня]] [[1939]] году і прыйсьця Чырвонае Арміі, на некаторы час наступіла анархія. Гэты пэрыяд быў скарыстаны крымінальнымі і скамунізаванымі элемэнтамі, каторыя правялі бандыцка-рабункавыя акцыі супраць асаднікаў, заможных сялянаў, паліцыйскіх, афіцэраў Войска Польскага. Здаралася, што даходзіла да забойстваў. Толькі на тэрыторыі [[Наваградзкі павет|наваградзкага павету]] ахвярамі падобных акцый сталі прынамсі 25 асоб.<ref>Baradyn Zygmud. Niemen - rzeka niezgody / Red. - Warszawa : Rytm., [[1999]]. - 333. s. 17</ref><ref>M. Werzbicki. Niektórze aspekty stosunków polsko-białoruskich w czasie pierwszych miesięcy okupacji sowieckiej (1939-1940), w : Spoleczeństwo białoruskie, litewskie i polskie... s. 240</ref>
 
Разбурэньні працягваліся, пакуль сытуацыя не была апанавана і ўзята пад кантроль новай адміністрацыяй і НКВД. На тэрыторыі Наваградзкага ваяводзтва была ўсталявана савецкая ўлада, а на месцы ваяводзтва створана [[Баранавіцкая вобласьць]], якая была нязначна большай за прадваеннае Наваградзкае ваяводзтва.
 
== Крыніцы ==