Крыстафэр Марла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д стыль
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
Радок 21:
| Сайт =
}}
'''Кры́стафэр Ма́рла (Марло́ў)''' ([[ангельская {{мова-en|англ.]] ''Christopher Marlowe'';}}) ([[26 лютага]] [[1564]], [[Кентэрбэры]] — [[30 траўня]] [[1593]], [[Дэптфард]]) — [[Ангельшчына|ангельскі]] паэт, перакладчык і драматург лізавэцінскае эпохі, адзін з найвыбітнейшых папярэднікаў [[Шэксьпір]]а. Марла быў незвычайнай асобай, доказам чаму быў ня толькі яго яскравы паэтычны талент, але і прыналежнасьць да [[філязофія|філязоўскага]] кружка [[Ўолтэр Рэйлі|Ў. Рэйлі]], чальцы якога, відаць, веравызнавалі даволі нетрадыцыйныя для свайго часу погляды, ставячы пад сумнёў несьмяротнасьць чалавечае душы.
 
== Біяграфія ==
Радок 27:
 
Пазьней Крыстафэр Марла пераехаў у Лёндан і заняўся актыўнай літаратурнай дзейнасьцю. Тады ж уступіў у літаратурны кружок драатургаў «Унівэрсытэцкія ўмы», куды ўваходзілі паэты [[Джон Лілі|Д. Лілі]], [[Томас Нэш|Т. Нэш]], [[Робэрт Грын|Р. Грын]], Дж. Піл і [[Томас Лодж|Т. Лодж]]. Тады ж была пастаўленая яго першая трагедыя «Тамэрлян вялікі, скіфскі пастух». Прыблізна з гэтага часу яго стасункі з урадам стромка мяняюцца. Вальнадумны кружок Ў. Рэйлі, у які ўваходзіў Марла, ня быў ва ўрадзе на добрым рахунку. Лічылася, што там праводзіліся нейкія блюзьнерскія абрады. У траўні 1593 года ў Лёндане адбыліся хваляваньні, у якіх удзельнічалі каталікі і пратэстанты. У горадзе распаўсюдзіліся памфлеты з выпадамі супраць рабочых-імігрантаў з Фляндрыі. Тайны савет шукаў аўтараў паклёпніцкіх заклікаў сярод лёнданскае літаратурнае багемы. Былі зьдзейсьненыя ператрусы, у тым ліку і на кватэры драматурга [[Томас Кід|Томаса Кіда]]. Пасярод яго папераў былі выяўленыя зацемкі, якія зьмяшчалі ерэтычныя выказваньні: доказы атэізма, адмаўленьне Боскае сутнасьці Хрыста, насьмешкі над ягонымі цудамі. Кід, зьняволены ў турму, паказаў, што паперы належылі Марла і засталіся ад іхняе сумеснае працы над п'есай два гады таму. Быў альбо ня быў Марла таемным агентам, фармальна савет павінен быў дапытаць яго. 20 траўня 1593 г. паэта, які гасьціў у свайго сябра Томаса Ўолсынгэма (кузэна Фрэнсыса Ўолсынгэма) ў маёнтку Скэлбэры (Кент), выклікалі на паседжаньне Таемнага Савета, але не арыштавалі, а толькі загадалі кожны дзень адзначацца ў канцылярыі Савета дагэтуль, пакуль ня будзе вынесены прысуд па яго справе. Ён пераехаў у Дэптфард, верагодна, допыт так і не адбыўся, а праз 10 дзён Марла забілі.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Christopher Marlowe|выгляд=міні}}
 
{{Накід|Пісьменьнік}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Марла, Крыстафэр}}
[[Катэгорыя:Ангельскія літаратары]]
 
[[af:Christopher Marlowe]]