Барока: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д Францыя - цэнтар барока? гэта нонсэнс; дадаў крыху з ру вікі
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Музыка Барока: дадатак з акадэм вікі
Радок 13:
 
=== Музыка Барока ===
 
== Беларуская барока ==
Развіцьцё беларускага барока прайшло тры пэрыяды:
* раньняе (канец [[16 стагодзьдзе|XVI]] — першая палова [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]])
* сталае (другая палова XVII — [[1730-я|30-я гг.]] [[18 стагодзьдзе|XVIII ст.]])
* позьняе (альбо ''віленскае'') (30 — [[1780-я|80-я гг.]] XVIII ст.).
 
Пачатак гэткага мастацкага кірунку на [[Беларусь|Беларусі]] зьвязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясьвіжскага князя [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі]], першага ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] помніка архітэктуры барока - [[Фарны_касьцёл_(Нясьвіж)|езуіцкага касьцёла Божага Цела]] ў [[1584]]—[[1593]] гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта [[Джавані Марыя Бернадоні]]<ref>[http://jivebelarus.net/culture/our-eisuit-barokko.html Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока]</ref>. Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідзтве 3-нэфавую крыжова-купальную базыліку.
Услед за езуіцкім касцёлам ў [[Нясьвіж]]ы ў беларускіх гарадах ды вёсках пачынаюць паўставаць пампезныя касьцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору і кантрасныя спалучэньні мусілі сымбалізаваць зьменлівасьць і хуткаплыннасьць чалавечага жыцьця.
 
Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у [[Супрасьль|Супрасьлі]], комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). Заходнеэўрапейскія ўплывы тут сышліся зь бізантыйскімі і мясцовымі традыцыямі, што надало непаўторнасьць асобным помнікам архітэктуры<ref>[http://jivebelarus.net/culture/shlyhta-culture-on-belarus.html#lnk1 Адам Мальдзіс. «Шляхецкая культура ХVII - першай паловы ХVIII ст. Эпоха барока»]</ref>.
 
== Вонкавыя спасылкі ==