Гісторыя БССР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
== Утварэньне ==
{{Асноўны артыкул|Утварэньне БССР}}
БССР утваралась ўва ўмовах вядзеньня [[Грамадзянская вайна ў Расеі|Грамадзянскай вайны ў Расеі]] і пачатку [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]]. Пасьля ліквідацыі войскамі Чырвонай Арміі БНР у сьнежні 1918 ЦК РКП (б) прыняў пастанову пра ўтварэньне беларускай савецкай рэспублікі.<ref>Энцыклапедыя Гісторыя Беларусі. Том 1. с. 400</ref>
Утварэньню БССР папярэднічала барацьба паміж беларускімі сэкцыямі Расейскай Камуністычнай партыі бальшавікоў і Абласным Выканаўчым Камітэтам Паўночна-заходняга краю ([[Аблвыканкамзах]]ам).
Расейская камуністычная партыя бальшавікоў прыняла рашэньне аб стварэньні беларускай савецкай рэспублікі ў канцы сьнежня [[1918]].<ref>1.Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (1917-1937). Мн., «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі) с. 131</ref>
 
Непасрэдную дзейнасьць па стварэньню беларускай савецкай рэспублікі праводзілі наступныя арганізацыі - беларускія сэкцыі РКП (б); Паўночна-Заходні камітэт РКП (б), на чале зь Мясьніковым (Аблвыканкамзах); Народны камісарыят па справах нацыянальнасьцяў на чале зь І. Сталіным; створаны пры Наркамнацы Беларускі Нацыянальны камітэт, на чале са Зьміцерам Жылуновічам.
 
[[30 сьнежня]] [[1918]] пачала сваю работу VI Паўночна-Заходняя абласная канфэрэнцыя РКП (б). <ref>1.Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (1917-1937). Мн., «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі) с.132</ref> На гэтай канфэрэнцыі была прынята пастанова, у якой гаварылася, што:
{{пачатак цытаты}}«VI абласная канфэрэнцыя бальшавікоў лічыць неабходным абвясьціць самастойную Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь з тэрыторыяй Менскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губэрняў». <ref>1.Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (1917-1937). Мн., «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі) с.133</ref>{{канец цытаты}}
 
Падобны крок канфэрэнцыі выклікаў крытыку з баку кіраўнікоў Савецкай дзяржавы, у прыватнасьці, І. Сталіна, які патрабаваў спачатку прыняцьця Маніфэсту, які меў бы сілу закону, бо канфэрэнцыя не была ўпаўнаважана ўзяць у свае рукі ўладу. <ref>Резник, А. Н. Образование Белорусской ССР. - Минск : Энциклопедикс, 2009. - 183 с. 52-53</ref>
 
Быў створаны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі, які абвясціў [[1 студзеня]] [[1919]] свой «Маніхвэст». <ref>Резник, А. Н. Образование Белорусской ССР. - Минск : Энциклопедикс, 2009. - 183 с. 52</ref>
 
== Міжваенны пэрыяд (1920—1939) ==