Баляслаў Пачопка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
Нарадзіўся ў незаможнай сялянскай каталіцкай сям'і Антона Пачопкі і Ганны з роду Гайдукевічаў, у якіх было пяць дзяцей. Ахрышчаны 21.10.1884 у рыма-каталіцкім касьцёле ў Лаварышках Віленскай дыяцэзіі. З малых гадоў любіў прыслугоўваць міністрантам у касьцёле і марыў стаць сьвятаром. Скончыў 4 клясы расейскай народнай вучэльні ў Рукойнях. З дапамогаю ксяндза з Лаварышак працягнуў навучаньне ў гімназіі ў Вільне. Пасьля шасьці клясаў гімназіі паступіў у 1905 у [[Віленская каталіцкая духовная сэмінарыя|Віленскую духоўную сэмінарыю]].
 
У 1905-1907 навучаўся ў [[ВіленскаяВіленскай каталіцкаядухоўнай духовнаясэмінарыі, сэмінарыя|Віленскую духоўную сэмінарыю]],для дзеывучобы матэрыяльную падтрымку яму аказала княжна [[Магдалена Радзівіл]], якая падтрымлівала беларускі рух. У 1907 вымушаны быў перарваць навучаньне ў семінарыі. Афіцыйна - па прычыне пагаршэньня стану здароўя, аднак, ня выключана, што сапраўднымі прычынамі былі грамадзка-палітычныя фактары.
 
З 1907 Баляслаў Пачопка ў Пецярбургу, дзе ўладкаваўся на працу дробным чыноўнікам, адначасова па-за працай самастойна працягваў навучаньне. На працягу 2 гадоў браў удзел у беларускіх і польскіх культурна-асьветніцкіх гурках у Пецярбургу, куды прыносіў свае вершы і песьні. Царскія ўлады западозрылі палітычную дзейнасьць у гэтых гуртках і дзейнасьць іх была спынена. Сьледзтва па гэтай справе пацягнула для Б.Пачопкі звальненьне з працы і пазбавіла магчымасьці знайсьці іншую дзяржаўную службу ў сталіцы. Вымушаны вярнуцца на радзіму, дзе працаваў прыватным настаўнікам у маёнтку Швядовічаў Крывейкішкі непадалёку ад старажытнага мястэчка [[Кернава]] на Віленшчыне. У 1911 у дзяржаўнай гімназіі ў Шаўлях здаў экстэрнам экзамен за курс 8-клясаў гімназіі і атрымаў атэстат.
Радок 21:
Летам 1920, падчас кароткага панаваньня бальшавікоў, вымушаны быў хавацца ад магчымых рэпрэсіяў і жыў на нелегальным становішчы пад страхой аднаго з гаспадарчых будынкаў.
 
Пасьля ліквідацыі польскімі ўладамі беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы і беларускага школьніцтва ў Заходняй Беларусі працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах ВаўкавыскагамВаўкавыскага павету: у в. Вільчукі (1920-1922), в. Масюкі (1922-1926). Выкладаў у старэйшых клясах прадметы гуманістычнага цыклю: гісторыю, рэлігію і польскую мову. У 1923 г. для пацьвярджэньня кваліфікацыі настаўніка скончыў педагагічныя курсы ў Лідзе. Займаўся рэлігійна-выхаваўчай працай з дзецьмі, рыхтаваў з імі розныя імпрэзы з вершамі і песьнямі, у тым ліку і яго ўласнымі. Некаторыя з іх былі надрукаваны невялікім зборнічкам, аднак большасьць загінула.
 
У міжваенны час вырашыў прысьвяціць сябе справе адраджэньня Уніі ў Беларусі і прыняў усходні абрад на прапанову ўкраінскага манаха-рэдэмптарыста [[Мікалай Чарнецкі|Мікалая Чарнецкага]] (пазьней - біскупа, Апостальскага візітатара неаўніяціх парафіяў у Польшчы, сёньня вызнанага Царквой блаславёным). Дзеля гэтага падаў пісьмовую просьбу ў Рым і вясною 1921 атрымаў асабісты дазвол ад папы Бенядыкта XV. З 1921 аднавіў свае тэалагічныя студыі - у грэка-каталіцкай сэмінарыі ў Львове, дзе 5 гадоў вучыўся завочна. 18 ліпеня 1926 быў высьвячаны на дыякана, а 25 ліпеня - на сьвятара ў царкве сьв. Юра ў Львове. Сьвятарскія сьвячаньні паводле бізантыйскага абраду яму ўдзяліў Галіцкі мітрапаліт [[Андрэй Шаптыцкі]].