Анігіляцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: no:Tilintetgjøring (kvantemekanikk); касмэтычныя зьмены
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 3:
'''Анігіля́цыя'''(ад [[Лацінская мова|лацінскага]] ''annihilatio'' — зьнішчэньне) — працэс узаемадзеньня [[Элемэнтарная часьцінка|элемэнтарнае часьцінкі]] з [[Антычасьцінкі|антычасьцінкай]], у выніку якога яны пераўтвараюцца ў іншыя [[Элемэнтарная часьцінка|часьцінкі]]. Тыповы і добра вядомы прыклад — анігіляцыя [[электрон]]на-[[пазытрон]]ных (e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup>) пар за кошт [[Электра-магнітнае ўзаемадзеяньне|электрамагнітнага ўзаемадзеяньня]], якія, ў залежнасьці ад арыентацыі [[сьпін]]аў, пры гэтым пераўтвараюцца ў 2 ці 3 [[фатон]]ы. Тэрмін «анігіляцыя», які ўзьнік гістарычна — недакладны, анігіляцыя — не зьнішчэньне [[Матэрыя|матэрыі]], а пераход яе ў іншую форму, які адбываецца ў адпаведнасьці з [[Законы захаваньня|законамі захаваньня]]. Паводле [[Закон захаваньня электрычнага зараду|закону захаваньня электрычнага зараду]] прадуктамі анігіляцыі могуць быць толькі [[Элемэнтарная часьцінка|часьцінкі]], сумарны [[зарад]] якіх роўны нулю. [[Закон захаваньня энэргіі|Закон захаваньня энэргіі-імпульсу]] не дазваляе пераўтварацца свабоднай e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup> пары ў адзін [[фатон]]. Гэтыя правілы справядлівыя таксама для адваротнага працэсу [[Утварэньне пар часьцінак|нараджэньня]] e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup>-пары свабоднымі [[фатон]]амі.
Анігіляцыя — гэта толькі адзін з магчымых раўнапраўных працэсаў узаемадзеяньняў ([[канал рэакцыі|каналаў рэакцыі]]) элемэнтарнае часьцінкі з [[Антычасьцінкі|антычасьцінкай]]. Напрыклад пры ўзаемадзеяньні [[электрон]]а і [[пазытрон]]а, акрамя анігіляцыі, магчымы таксама [[Пругкае расьсейваньне|пругкае]] і [[няпругкае расьсейваньне]] і інш. працэсы. Пара e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup> можа ўтвараць недаўгавечную зьвязаную сыстэму — [[пазытроній]], падобны да [[атам]]а [[вадарод]]у, у якім месца [[пратон]]а займае [[пазытрон]]. Анігіляцыя e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup> можа ісьці за кошт [[Слабае ўзаемадзеяньне|слабага ўзаемадзеяньня]] элемэнтарных часьцінак (напр. пераўтварэньне e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup> у пару [[нейтрына]]-[[антынейтрына]]), за кошт [[электраслабае ўзаемадзеяньне|электраслабага ўзаемадзеяньня]] (пераўтварэньне e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup> пары ў [[мюён]]ную μ<sup>-</sup> — μ<sup>+</sup>-пару), і г. д. уключаючы [[моцнае ўзаемадзеяньне]].
Пасьля таго, як з дапамогай магутных [[Паскаральнік часьцінак|паскаральнікаў]] [[пратон]]аў былі атрыманы ў дастатковай колькасьці [[антыпратон]]ы, пачалося інтэнсіўнае вывучэньне анігіляцыі [[нуклон]]-[[антынуклонаў]]. Гэты працэс ідзе галоўным чынам за кошт моцнага ўзаемадзеяньня і прыводзіць да ўтварэньня π-, K-[[мэзон]]аў, Λ-, Σ-, Ξ-[[гіпэрон]]аў, іх антычасьцінак і іншых [[гадронгадроны|гадронаў]]аў. Пры гэтым утвараюцца шматлікія і разнастайныя [[рэзананс]]ы.
Тэарэтычнае вывучэньне анігіляцыі з высокай дакладнасьцю і ў адпаведнасьці з [[экспэрымэнт]]ам праведзена толькі для [[Электрамагнетызм|электра-магнітных працэсаў]] на падставе [[Квантавая электрадынаміка|квантавае электрадынамікі]]. Пры тэарэтычным разглядзе працэсаў анігіляцыі, выкліканых [[Моцнае ўзаемадзеяньне|моцным узаемадзеяньнем]], звычайна карыстаюцца толькі прыблізнымі ацэнкамі, атрыманнымі на падставе [[мадэль]]ных уяўленьняў і фэнамэналягічных суадносін.