Рыская мірная дамова 1921 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Рыская мірная дамова была заключаная [[18 сакавіка]] [[1921]] у [[Рыга|Рызе]] паміж [[РСФСР]] і [[УССР]] з аднаго боку, і [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчай]] з другога.
 
Рыская мірная дамова была заключаная [[18 сакавіка]] [[1921]] у [[Рыга|Рызе]] паміж [[РСФСР]] і [[УССР]] з аднаго боку, і [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчай]] з другога.
Беларускія дэлегацыі ні ад [[БССР]], ні ад [[БНР]] не былі дапушчаны да падрыхтоўкі і падпісаньня дагавора. Дэлегацыя БССР прысутнічала ў Рызе з самага пачатку перагавораў, але яе паўнамоцтвы не былі прызнаныя польскім бокам. Расейскі бок таксама ня быў зацікаўлены ва ўдзеле беларускіх прадстаўнікоў у працэсе выпрацоўкі пагадненьня, паколькі гэта магло разбурыць дыпляматычную камбінацыю і нават сарваць заключэньне міру (ва ўмовах нежаданьня РСФСР рыхтавацца да зімовай кампаніі). Ад імя БССР выступала РСФСР. БНР апэлявала да вядучых эўрапейскіх дзяржаў праз Раду амбасадараў у Парыжы, але сябры [[Антанта|Антанты]] падтрымлівалі Польшчу, якая была адным з асноўных элемэнтаў пасьляваеннай вэрсальскай сыстэмы.
 
Мала вядомым яўляецца факт, што ў сустрэчах камісіі па тэрытарыяльных справаў удзельнічаў у якасьці экспэрта беларускі камуніст [[Аляксандар Чарвякоў]] <ref> Zdzisław J. Winnicki, ''Szkice kojdanowskie, Wydawnictwo GAJT'', Wrocław 2005, ISBN 83-88178-26-1, s. 108. </ref>.
 
[[Вялікабрытанія|Вялікабрытанія]] на працягу савецка-польскай вайны неаднаразова рабіла захады па спыненьню вайны і выпрацавала прапановы па разьмежаваньню, — «[[лінія Керзана]]» павінна была ўсталяваць усходнюю граніцу Польшчы па мяжы расьсяленьня [[палякі|палякаў]], з аднаго боку, і [[беларусы|беларусаў]] і [[украінцы|ўкраінцаў]], з другога. Расея адмаўлялася ад ангельскага пасярэдніцтва і перагавораў з Польшчай да паразы [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] пад [[Варшава|Варшавай]] у жніўні [[1920]], якое прывяло да пералому ў вайне і, урэшце, перамогі Польшчы.