Тадэвуш Кандрусевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: en:Tadeusz Kondrusievicz
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10:
|месца сьмерці =
}}
'''Тадэ́вуш Кандрусе́віч''' (нарадзіўся [[3 студзеня]] [[1946]], мяст. [[Адэльск]], [[Гарадзенскі раён]]) — [[Каталіцкі Касьцёл|каталіцкі]] [[арцыбіскуп]]-[[мітрапаліт]] [[Менска-Магілёўская архідыяцэзія|Менска-Магілёўскі]].
 
== Сьвецкае жыцьцё ==
Сын Ігнацыя і Ганны Кандрусевічаў. У [[1962]] паступіў на фізыка-матэматычны факультэт [[Гародня|Гарадзенскага]] пэдагагічнага інстытуту, адкуль праз год павінен быў сысьці ў сувязі з абвінавачваньнямі ў рэгулярным наведваньні касьцёлу і ўдзелу ў набажэнствах. Адпрацаваўшы год у праектна-будаўнічай арганізацыі ў Гародні, у [[1964]] паступіў на энэргамашынабудаўнічы факультэт [[Ленінградзкі політэхнічны інстытут|Ленінградзкага політэхнічнага інстытута]], які скончыў ў [[1970]] на «выдатна», атрымаў дыплём інжынэра-мэханіка па спэцыяльнасці «гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі». Працаваў інжынэрам на [[Вільня|Віленскім]] заводзе шліфавальных станкоў: напачатку ў зборачным цэху, потым — у канструктарскім бюро. У складзе групы інжынэраў атрымаў аўтарскае пасьведчаньне на вынаходку «Прамысловы ўзор спэцыяльнага высакахуткаснага шліфавальнага станка для [[ВАЗ|Волскага аўтамабільнага завода]]».
 
== Служба ў Летуве й Беларусі ==
'''Тадэ́вуш Кандрусе́віч''' (нарадзіўся [[3 студзеня]] [[1946]]) — [[Каталіцкі Касьцёл|каталіцкі]] [[арцыбіскуп]]-[[мітрапаліт]] [[Менска-Магілёўская архідыяцэзія|Менска-Магілёўскі]].
У [[1976]]-[[1981]] навучаўся ў Духоўнай сэмінарыі ў [[Коўна|Коўне]]. [[31 траўня]] [[1981]] прыняў сьвятарскае пасьвячэньне з рук біскупа [[Людас Павілоніс|Людаса Павілоніса]]. У [[1981]]–[[1986]] быў вікарыем у віленскім касьцёле сьв. Тарэсы пры [[Вострая Брама|Вострай Браме]], у [[1986]]–[[1987]] — парафіі Маці Божай Шкаплернай у [[Друскенікі|Друскеніках]], у [[1987]]–[[1988]] — у віленскім касьцёле Сьвятога Духа. [[13 лютага]] [[1988]] прызначаны пробашчам гарадзенскіх парафіяў Маці Божай Анёльскай і сьвятога Францішка Ксавэрыя (катэдра). У [[1985]] на тэалягічным факультэце ў Коўне атрымаў ступень ліцэнцыята тэалёгіі, абараніўшы працу на тэму «Вучэньне Дагматычнай канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору Lumen Gentium пра Касьцёл». У [[1988]] тамсама абараніў дысэртацыю на тэму «Паглыбленьне вучэньня пра Касьцёл у працах ІІ Ватыканскага Сабору і ў яго дакумэнтах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалёгіі.
 
[[25 ліпеня]] [[1989]] [[Ян Павал Другі|Папа Ян Павал ІІ]] прызначыў яго тытулярным біскупам [[Гіпон Зарыцкі (тытулярная катэдра)|Гіпона-Зарыцкім]] і апостальскім адміністратарам [[Менская дыяцэзія|Менскай дыяцэзіі]]. Біскупскую сакру, якая адбылася [[20 кастрычніка]] [[1989]] у базыліцы сьвятога Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел ІІ. Біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча ''Quis ut Deus'' — «Хто ж як Бог». Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі заснаваў Гарадзенскую вышэйшую духоўную сэмінарыю, спрыяў вяртаньню і адкрыцьцю каля 100 раней зачыненых касьцёлаў і прычыніўся да выданьня «Парадку Імшы» і «Катэхізісу» на [[беларуская мова|беларускай мове]], распачаўшы такім чынам справу адраджэньня Касьцёла ў Беларусі.
Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся ў мястэчку [[Адэльск]] [[Гарадзенскі раён|Гарадзенскага раёну]] [[Беларусь|Беларусі]]. Скончыў [[Ленінградзкі палітэхнічны інстытут]], пасьля — духоўную сэмінарыю ў [[Каўнас]]е. Рукаўскладзены ў сьвятара [[31 траўня]] [[1981]]. Зьдзяйсьняў сьвятарскую паслугу ў [[Вільня|Вільні]] і ў [[Друскенікі|Друскеніках]], а з [[1988]] — ў [[Гародня|Гародні]]. У [[1989]] годзе [[Ян Павал Другі|Папа Ян Павал ІІ]] прызначыў яго тытулярным біскупам [[Гіпон Зарыцкі (тытулярная катэдра)|Гіпона-Зарыцкім]] і апостальскім адміністратарам [[Менская архідыяцэзія|Менскай архідыяцэзіі]]. [[13 красавіка]] [[1991]] Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Эўрапейскае часткі [[Расея|Расеі]]. У [[1994]] – [[1999]] — член [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў]]. [[11 лютага]] [[2002]] апостальская адміністратура была ўзьведзеная ў ранг архідыяцэзіі з назваю [[архідыяцэзія Божае Маці]] і з катэдрай у [[Масква|Маскве]], і Тадэвуш Кандрусевіч стаў яе першым ардынарыям. [[21 верасьня]] [[2007]] году папа [[Бэнэдыкт XVI]] вызваліў арцыбіскупа Тадэвуша ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй Божае Маці і прызначыў яго арцыбіскупам-мітрапалітам Менска-Магілёўскім.
 
== Служба ў Расеі ==
[[13 красавіка]] [[1991]] менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Эўрапейскае часткі [[Расея|Расеі]]. У [[1994]] – [[1999]] — член [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў]]. За час яго біскупскага служэньня ў Расеі ў Міністэрстве юстыцыі РФ была афіцыйна зарэгістраваная Апостальская Адміністратура для каталікоў лацінскага абраду, што дало ёй правы юрыдычнай асобы; была праведзена юрыдычная рэгістрацыя вялікай колькасьці адноўленых парафіяў і іншых касьцёльных структураў. У [[1991]] у Маскве быў заснаваны Каледж каталіцкае тэалёгіі імя сьвятога [[Тамаш Аквінскі|Тамаша Аквінскага]], 3 філіялы якога дзейнічаюць у іншых гарадах (выдаецца часопіс «Puncta...», раней — «Theologia»); у [[Санкт-Пецярбург]]у заснавана «Радыё Марыя»; у [[1993]] у Санкт-Пецярбургу адкрытая Вышэйшая духоўная сэмінарыя «Марыя — Каралева Апосталаў».
 
Пасьля падзелу Адміністратуры [[23 лістапада]] [[1999]] прызначаны Апостальскім Адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Поўначы Эўрапейскае часткі Расеі. У лютым 1999 абраны Старшынёю новастворанае [[Канфэрэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Расейскае Фэдэрацыі|Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расейскае Фэдэрацыі]]. [[11 лютага]] [[2002]] апостальская адміністратура была ўзьведзеная ў ранг архідыяцэзіі з назваю [[архідыяцэзія Божае Маці]] і з катэдрай у [[Масква|Маскве]], і Тадэвуш Кандрусевіч стаў яе першым ардынарыям. Дзякуючы яго намаганьням у Расеі распачала працу дабрачынная арганізацыя «[[Caritas]]», былі створаны інфармацыйна-выдавецкі цэнтр «Истина и жизнь», [[салезіянцы|салезіянскі]] і [[францішкане|францішканскі]] выдавецкія цэнтры, а таксама Духоўная бібліятэка (выдадзена больш за 600 найменьняў тэалягічнае, рэлігійнае, філязофскае і літургічнае літаратуры), заснаваныя штотыднёвая каталіцкая газэта «[[Свет Евангелия]]», Літургічная камісія, якая рыхтуе пераклады літургічных тэкстаў на [[расейская мова|расейскую мову]], Катэхетычная камісія і камісія па справах сям’і. У [[1999]] абраны сапраўдным сябрам (акадэмікам) Міжнароднае акадэміі навук Эўразіі.
 
== Арцыпастырская служба ў Беларусі ==
[[21 верасьня]] [[2007]] папа [[Бэнэдыкт XVI]] вызваліў арцыбіскупа Тадэвуша ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй Божае Маці і прызначыў яго [[Менска-Магілёўская архідыяцэзія|арцыбіскупам-мітрапалітам Менска-Магілёўскім]]. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у адмысловую раду па Эўропе пры Генэральным сакратарыяце Сыноду Біскупаў, у Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскую Раду «Справядлівасьць і мір». Зьяўляецца віцэ-прэзідэнтам Эўразійскага аддзяленьня Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС). [[25 кастрычніка]] [[2009]] у менскай архікатэдры быў урачыста прыняты ў [[Мальтанскі ордэн]].
 
Валодае беларускай, расейскай, польскай, летувіскай, ангельскай і італійскай мовамі.
 
{{Пасьлядоўнасьць асоб|
Радок 24 ⟶ 38:
 
==Вонкавыя спасылкі==
 
*[http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bkond.html Інфармацыя на сайце «Catholic Hierarchy»]
*[http://catholic.by/port/conference/kandrusevich.htm Інфармацыя на сайце catholic.by]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кандрусевіч, Тадэвуш}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 3 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1946 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гарадзенскім раёне]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія сьвятары зь Беларусі]]
[[Катэгорыя:Менска-Магілёўскія арцыбіскупы]]
[[Катэгорыя:Менскія біскупы]]
[[Катэгорыя:Расейскія каталіцкія біскупы]]
[[Катэгорыя:Дактары honoris causa Люблінскага Каталіцкага Ўнівэрсытэту Яна Паўла II]]
[[Катэгорыя:Шпітальеры]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Расеі]]
 
[[be:Тадэвуш Кандрусевіч]]