Кірыла Арлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

савецкі партызан, дзяржаўны дзяяч
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Кірыла Пракапёнак Арлоўскі''' (30 студзеня 1895, Мышкавічы, Бабруйскі павет, Ме...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:44, 16 кастрычніка 2009

Кірыла Пракапёнак Арлоўскі (30 студзеня 1895, Мышкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня, цяпер Кіраўскі раён, Магілёўская вобласьць - 13 студзеня 1968) - адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі разьведчык, гаспадарчы дзеяч.

Біяграфія

З 1915 у арміі. З 1918 служыў у Аршанскай і Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК).

У 1922-1925 камандзір партызанскага аддзелу ў Заходняй Беларусі, кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Даўнаровіча, якога змусіў падаць у адстаўку[1]. У сьнежні 1922 прыбыў у Вялейскі павет, 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на 4 жніўня 1924 разам з Муха-Міхальскім зарганізаваў захоп мястэчка Стоўпцы[2]. З мэтай кансьпірацыі адказнасьці на сябе ня браў[3].

У 1930 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве. У 1936-1939 удзельнік Грамадзянскае вайны ў Гішпаніі, у 1940-1942 у Кітаі. У 1942-1943 камандзір спэцаддзелу “Саколы”. З 1944 на Кіраўшчыне старшыня калгасу “Рассвет”, які хутка вырас у буйную гаспадарку. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947–1951.

Узнагароджаны 5 ардэнамі Леніна, 2 ардэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі. Герой Савецкага Саюза (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1958).

Памяць

Імя Арлоўскага прысвоена калгасу "Рассвет", Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы. Яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клёцку, Ляхавічах, Магілёве. У Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.

Пераацэнкі дзейнасьці

У постсавецкі пэрыяд зьявіліся абвінавачваньні Кірылы Арлоўскага ў тэрарызьме[4], бандытызьме, забойствах[5]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі