Юзэф Казімер Касакоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
пачатак, з польскае
 
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Юзаф Казімер Корвін-Касакоўскі з Косакаў''' (16 сакавіка 1738, Шылы - 9 траўня 1794, Варшава) - рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
 
== Сям'я ==
Радок 5:
 
== Дзейнасьць ==
У 1761 высьвечаны на сьвятара, навучаўся ў Вільні й Варшаве. Выконваў абавязкі пробашча ў Воўпе й каноніка ў Вільні. 13 сакавіка 1775 прызначаны тытулярным біскупам Цінну з абавязкамі біскупа-суфрагана троцкага Віленскае дыяцэзіі. 17 верасьня 1781 прызначаны інфлянцкім біскупам, быў таксама адміністратарам Курляндзкае дыяцэзіі. У 1783 інфлянцкая дыяцэзія на кароткі час увайшла ў склад Магілёўскае архідыяцэзіі.
 
Для ўласнага ўзбагачэньня шмат займаўся фінансавымі махінацыямі й ашуканствам. Быў прыхільнікам прарасейскае партыі, у 1787 пачаў атрымліваць сталую пэнсію з расейскае амбасады, быў пратэжэ амбасадара Ота Магнуса фон Штакельбэрга, зь яго намінацыі засядаў у 1782-1786 у Пастаяннай Радзе. 19 сьнежня 1791 прызначаны біскупам-каад'ютарам віленскім. Супрацьстаяў Канстытуцыі 3 траўня, разам з братам Шыманам узначальваў Таргавіцкую канфэдэрацыю ў ВКЛ. З дапамогай расейскіх войскаў фактычна атрымаў уладу на Літве.
 
Падчас паўстаньня на чале з Касьцюшкам 22 красавіка 1794 ягоны маёнтак быў сканфіскаваны паўстанцкім урадам, а сам ён неўзабаве быў асуджаны й павешаны ў Варшаве як здраднік.
 
== Крыніцы ==
*[http://www.sejm-wielki.pl/b/11.434.122 Józef Kazimierz Korwin-Kossakowski z Kossaków h. Ślepowron]