Станіслаў Язэпавіч Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 4:
Паходзіць з роду [[Станкевічы|Станкевічаў]], ягоны родны дзядзька па матчынай лініі — [[Ян Станкевіч]] — зьяўляўся адным з найбуйнейшых беларускіх мовазнаўцаў.
 
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]] і [[Віленскі ўнівэрсытэт]], дзе ў [[1933]] годзе абараніў магістарскую дысэртацыю на тэму «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У [[1936]] годзе за працу «Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі» атрымаў годнасьць доктара [[філязофія|філязофіі]] ў галіне польскай і славянскай літаратуры. Падчас навучаньня дзейнічаў ў [[Беларускі Студэнцкі Саюз|Беларускім Студэнцкім Зьвязе]]; рэдагаваў «[[Крыніца (газэта)|Крыніцу]]» і «[[Студэнцкая Думка (Вільня)|Студэнцкую Думку]]», зьяўляўся стваральнікам і штаршынём унівэрсытэцкага Таварыства прыяцеляў беларусаведы. Рабіў шматлікія публікацыі на тэмы беларускай літаратуры ў віленскай беларускай прэсе.
 
Быў дэлегатам [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|Другога Ўсебеларускага кангрэсу]]. Напрыканцы [[1945]] году ў ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны ўзначаліў нелегальны [[Беларускі Нацыянальны Цэнтар]]. Быў першым старшынём [[Антыбальшавіцкі блёк народаў|Антыбальшавіцкага Блёку Народаў]] ([[1946]]).
Радок 25:
[[Катэгорыя:Палітыкі БНР]]
[[Катэгорыя:Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Сябры Беларускага Студэнцкага Саюзу]]
[[Катэгорыя:Памерлі 6 лістапада]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1980 годзе]]