Беларускі студэнцкі саюз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Беларускі студэнцкі саюз''' (''БСС'') ([[1 сьнежня]] [[1921]] — [[верасень|верасьня]] [[1939]]) — арганізацыя студэнтаў-беларусаў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Унівэрсітэту Стэфана Баторыя ў Вільні]]. Афіцына зарэгістраваны польскімі ўладамі пад назваю - ''Zwiazek Akademikow-Bialorusinow''<ref>[http://belarus8.tripod.com/usa/BSS1.htm Да 80-годзьдзя Беларускага Студэнцкага Саюзу] Антон Шукелойць</ref>.
 
[[1 сьнежня]] [[1920]] студэнты-беларусы Віленскага ўнівэрсытэту заснавалі "''Гурток студэнтаў-беларусаў''", які ў [[1921]] годзе стаў звацца "''Беларускі Студэнцкі Саюз''".
Радок 5:
Першым старшынём быў [[Антон Абрамовіч]], апошнім [[Усевалад Кароль]].
 
Дэвіз Беларускага студэнцкага саюзу — «''Айчына й Навука''». Сябры БСС мелі свае адзнакі - белыя шапкі і бел-чырвона-белыя значкі.
 
Друкаванымі органамі з'яўляліся часопісы «[[Новы Шлях]]», «[[Студэнцкая Думка (Вільня)|Студэнцкая Думка]]».
 
Мэтаю БСС было актыўную асьветніцкую й прапагандысцкую дзейнасьць у галіне беларускай культуры і гісторыі. Другая мэта была таварыская праца па стварэньню беларускамоўнага асяродку для студэнтаў, каб разам ладзіць вечарыны, балі, канцэрты, экскурсіі ў тым ліку часам з удзелам прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў.
Для прыняцьця ў БСС трэба было мець гарантыю двух сяброў<ref>[http://www.zianonpazniak.de/publications/creation/antonshukelojz/willnastruggle.htm ВІЛЬНЯ. ЗМАГАРНАЕ ЖЫЦЬЦЁ] Гутарка Зянона Пазьняка з А. Шукелойцям</ref>.
 
Для прыняцьця ў БСС трэба было мець гарантыю двух сяброў<ref>[http://www.zianonpazniak.de/publications/creation/antonshukelojz/willnastruggle.htm ВІЛЬНЯ. ЗМАГАРНАЕ ЖЫЦЬЦЁ] Гутарка Зянона Пазьняка з А.Антонам Шукелойцям</ref>.
 
Саюз праводзіў ня толькі асьветніцка-культурніцкую дзейнасьць, але таксама, па меру фінансавых магчымасьцяў, даваў пазыкі і стыпэндыі сваім сябрам у нястачы.
 
Сябры БСС маглі належаць да любых палітычных арганізацыяў, галоўнае каб чалавек меў цьвёрдыя беларуская нацыянальная пазыцыя. Як прыклад таго калі Саюз юрыстых ладзіў свой рэгулярны конкурс красамоўства, і ад БСС выступаў [[Вінцэсь Скублоўскі]] (пазьней судзьдзя ў Беластоку). У спрэчкі ён памылкова сказаў "''мы - палякі''" - і ў выніку быў выключаны з арганізацыі<ref>[http://belarus8.tripod.com/usa/BSS1.htm Да 80-годзьдзя Беларускага Студэнцкага Саюзу] Антон Шукелойць</ref>. Яшчэ аднаго сябра выключылі за тое, што памылкова назваў [[Зьвязак Незалежнай Моладзі Дэмакратычнай]] - ''Зьвязкам Польскай Моладзі''.
 
Пры Саюзе існаваў славуты хор [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]], у якім сьпявалі пераважна студэнты, і які адзін час называўся ''Беларускі хор пры Беларускім Студэнцкім Саюзе''. Таксама пры Саюзе існавалі курсы беларускай мовы, беларусазнаўства, кааперацыі. Была сталоўка "''Беларуская сытніца''".
 
БСС прымаў актыўны ўдзел у самакіраваньні Ўнівэрсытэту і ў вырашэньні шматлікіх пытаньняў унівэрсытэцкага жыцьця. Калі для гэбраяў былі ўведзеныя асобныя лавы зьлева ў аўдыторыях (як дыскрымінацыйная мера), то сябры БСС у пратэст сядалі на гэтыя лавы разам з гэбраяміref>[http://belarus8.tripod.com/usa/BSS1.htm Да 80-годзьдзя Беларускага Студэнцкага Саюзу] Антон Шукелойць</ref>.
 
Пры апошнім рэктары [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага Ўнівэрсытэту]] - ксяндзу Вайціцкім, сытуацыя значна пагоршылася. Хору забаранілі выступаць, на просьбу аб ладжаньні імпрэзаў рэктар адсылаў у паліцыю, якая ўсё забараняла.
 
== Старшыні БСС ==