Зьміцер Кісель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
== Біяграфія ==
 
=== Дзяцінства й юнацтва ===
Скончыў [[Гарадзенскі унівэрсытэт імя Янкі Купалы]], менавіта ў студэнцкі час пасябраваў з [[Яўген Вапа|Яўгенам Вапай]], [[Міхал Андрасюк|Міхалам Андрасюком]], [[Янка Мордань|Янкай Морданям]] і іншым прадстаўнікамі беларусаў Беласточчыны.
Дзяцінства Зьміцера было даволі цяжкае. Бацька [[Уладзімер Кісель]] разам зь маці ў 1960 годзе атрымалі рэабілітацыю за антысавецкую дзейнасьць у 1946-1949 гадах. Сям'я была адная зь тых выпадкаў, дзе выхаваньне - Беларусь па над усё. Уладзімер Кісель, бацька Зміцера педагог, удзельнік антысавецкага падпольнага руху. Скончыў сем класаў польскай школы, у 1941 – савецкую сямігодку ў Клецку. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, дзе з сябрамі стварыў арганізацыю «Саюз беларускіх патрыётаў». Зайздросціць сям'і Зміцера цяжка, адчуць на сабе цяжар камуністычнага прыгнёта вельмі балюча, але як вынік - светлае і урачыстае выхаванне свядомага грамадзяніна Беларусі. Відавочна толькі адно, што Зьміцер Кісель да канца сваіх дзён быў удзячлівы сваім бацькам, а гэта сьведчыць аб тым, што ён не шкадаваў за свае голае і галоднае дзяцінства.
 
=== Адукацыя ===
Скончыў [[Гарадзенскі унівэрсытэт імя Янкі Купалы]], менавіта ў студэнцкі час пасябраваў з [[Яўген Вапа|Яўгенам Вапай]], [[Міхал Андрасюк|Міхалам Андрасюком]], [[Янка Мордань|Янкай Морданям]] і іншым прадстаўнікамі беларусаў Беласточчыны. [[Міхал Андрасюк]] не раз узгадваў, які добры час ён правёў са Зьміцерам і што гэта былі за сустрэчы.
 
=== Дзейнасьць ===
 
У канцы 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя Зьміцер Кісель пачынае актыўную грамадзка-асьветніцкую дзейнасьць. Узначальваў навуковую суполку маладзі імя [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]]. Ідэя выдаваць уласную газету у сяброў суполкі нарадзілася перад Калядамі [[1988]] году. У госьці да іх прыехалі тады [[Янка Мордань]], беларускі дзеяч з Беласточчыны і Надзея Артымовіч. Пра сваё выданьне размова пайшла пад час сустрэчы ў музэі Багдановіча. Мінчукі тады ўжо мелі свае газеты і правінцыялы, вырашылі, што і ім час стварыць сваё выданьне. Сябры спрачаліся вакол назвы газеты: Зьміцер прапаноўваў «Гараднічанка», хтосьці іншы -"Гарадніца", але ў рэшце перамагла прапанова мастака Міхася Баярчука — «Рэанімова». Першы наш нумар выйшаў на пачатку [[1989]] года. Яго адметнасьцю было тое, што там упершыню у беларускім друку зьявіліся словы і ноты «Магутнага Божа», перададзеныя гарадзенскім сябрам беластоцкімі беларусамі.
Радок 12 ⟶ 18:
 
У [[1995]] годзе на Сьвіслацкіх гарадзкіх могілках была адшукана магіла [[Віктар Каліноўскі|Віктара Каліноўскага]] — ідэоляга беларускага нацыянальнага руху і старэйшага брата [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], які быў кіраўніком збройнага вызвольнага паўстаньня супраць расійскай імпэрыі. Аднаўленьнем магілы і памятнага крыжа займаўся [[Зьміцер Кісель (малодшы)|Зьміцер Кісель]], а таксама мясцовы грамадзкі актывіст Віктар Трэшчановіч, Юрась Мацко з [[Горадня|Гродна]]. Неўзабаве па прапанове Гарадзенскіх філій партыі [[Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада|Грамада (БСДГ)]] і грамадзкага аб'яднаньня «Фонд імя Льва Сапегі», якія былі першымі арганізатарамі масавага ўшанаваньня памяці палеглых змагароў, Дзень памяці паўстанцаў [[1863]]-га году пераўтварыўся ў агульнанацыянальны фэст.
 
=== Журналістыка ===
 
Акрамя грамадкай дзейнасьці, свой сьлед Зміцер Уладзіміравіч пакінуў і ў журналістыцы. З 90-х гадоў працаваў у тыднёвіку беларусаў у [[Беласток]]у [[Ніва (газэта)|Ніва]], [[Беларускае Радыё Рацыя|Радыё Рацыя]] і гарадзенскай газеце [[Пагоня]].
 
=== Сьмерць ===
 
Памёр ва ўзросьце 43-х год у сваёй кватэры ([[Горадня]]) [[30 верасьня]] [[2005]] году.