Зьміцер Кісель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Радок 3:
== Біяграфія ==
 
Скончыў [[Гарадзенскі унівэрсытэт імя Янкі Купалы]], менавіта ў студэнцкі час пасябраваў з [[Яўген Вапа|Яўгенам Вапай]], [[ Міхал Андрасюк|Міхалам Андрасюком]], [[Янка Мордань|Янкай Морданям]] і іншым прадстаўнікамі беларусаў Беласточчыны.
 
У канцы 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя Зьміцер Кісель пачынае актыўную грамадзка-асьветніцкую дзейнасьць. Узначальваў навуковую суполку маладзі імя Максіма Багдановіча. Ідэя выдаваць уласную газету у сяброў суполкі нарадзілася перад Калядамі [[1988]] году. У госьці да іх прыехалі тады [[Янка Мордань]], беларускі дзеяч з Беласточчыны і Надзея Артымовіч. Пра сваё выданьне размова пайшла пад час сустрэчы ў музэі Багдановіча. Мінчукі тады ўжо мелі свае газеты і правінцыялы, вырашылі, што і ім час стварыць сваё выданьне. Сябры спрачаліся вакол назвы газеты: Зьміцер прапаноўваў «Гараднічанка», хтосьці іншы -"Гарадніца", але ў рэшце перамагла прапанова мастака Міхася Баярчука — «Рэанімова». Першы наш нумар выйшаў на пачатку [[1989]] года. Яго адметнасьцю было тое, што там упершыню у беларускім друку зьявіліся словы і ноты «Магутнага Божа», перададзеныя гарадзенскім сябрам беластоцкімі беларусамі.
Радок 11:
Нумары на машынцы набірала Данута Янаўна, затым рабілі макет і везьлі ў Вільню, альбо перадавалі праз [[Менск]]. З распаўсюджаньнем праблемаў не было — увесь наклад разьлятаўся за некалькі гадзінаў.
 
У [[1995]] годзе на Сьвіслацкіх гарадзкіх могілках была адшукана магіла [[Віктар Каліноўскі|Віктара Каліноўскага]] — ідэоляга беларускага нацыянальнага руху і старэйшага брата [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], які быў кіраўніком збройнага вызвольнага паўстаньня супраць расійскай імпэрыі. Аднаўленьнем магілы і памятнага крыжа займаўся [[Зьміцер Кісель (малодшы)|Зьміцер Кісель]], а таксама мясцовы грамадзкі актывіст Віктар Трэшчановіч, Юрась Мацко з [[Горадня|Гродна]]. Неўзабаве па прапанове Гарадзенскіх філій партыі [[Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада|Грамада (БСДГ)]] і грамадзкага аб'яднаньня «Фонд імя Льва Сапегі», якія былі першымі арганізатарамі масавага ўшанаваньня памяці палеглых змагароў, Дзень памяці паўстанцаў [[1863]]-га году пераўтварыўся ў агульнанацыянальны фэст.
 
Акрамя грамадкай дзейнасьці, свой сьлед Зміцер Уладзіміравіч пакінуў і ў журналістыцы. З 90-х гадоў працаваў у тыднёвіку беларусаў у Беластоку [[Ніва (газэта)|Ніва]], [[Беларускае Радыё Рацыя|Радыё Рацыя]] і гарадзенскай газеце [[Пагоня]].