Людвіка Марыя Ганзага: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 15:
Запрасіла ў Рэч Паспалітую тры Законы: ксяндзоў місіянэраў у [[1651]], [[шарыткі|сёстраў міласэрнасьці]] ў [[1652]] і [[візыткі|візытак]] у [[1654]]. Заснавала першы ў Рэчы Паспалітай літаратурны салён, сярод гасьцёў якога быў у т.л. [[Ян Анджэй Морштын]]. Не безь яе ўдзелу ў Рэчы Паспалітай стала выходзіць першая [[газэта]] - ''[[Merkuriusz Polski Ordynaryjny]]''.
 
У шлюбе зь Янам Казімерам людвіка Марыя нарадзіла дзьвюх дзяцей, але яны памерлі ў дзяцінстве. Ня маючы ўласных дзяцей, яна марыла бачыць наступным каралём мужа сваёй пляменьніцы, [[Анры III Бурбон Кандэ|князя Энгіенскага]], альбо ўнука сваёй выхавальніцы, юнага князя Лёнгвіля.
 
Людвіка Марыя памерла [[10 траўня]] [[1667]] і была пахаваная ў [[Вавэль]]скім саборы. Сэрца ж яе і пахавальная маска з воску захоўваюцца ў [[Касьцёла сьвятога Язэпа Абручніка Найсьвяцейшай Панны Марыі (Варшава)|Касьцёле візытак у Варшаве]]. Страціўшы зь яе смерцю апошнюю апору, кароль зрокся ад пасады і выдаліўся дажываць сваё стагодзьдзе плябанам у тым горадзе, дзе яны сустрэліся, — [[Нэвэр]]ы. Па іроніі лёсу, усяго празь некалькі гадоў, пасьля абраньня на пасад [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]], каралевай Польшчы стане іншая францужанка — [[МарысенькаМарыя Казімера д'Арк'ен]], якая прыбыла ў Польшчу ў сьвіце Марыі Нэвэрскай і праціўнікамі каралевы нават называлася яе пазашлюбнай дачкой ці то ад князя [[Люі II Бурбон-Кандэ|Люі ІІ Бурбона-Кандэ]], ці то ад маркіза [[Анры Куаф'е дэ Рузэ]].
 
== Літаратура ==