Ян Пазьняк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыя
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Янка Пазьняк''' ([[1887]]—[[1939]])  — беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, палітык. Дзед [[Зянон Пазьняк|Зянона Пазьняка]].
 
Нарадзіўся ў [[мястэчка|мястэчку]] [[Суботнікі (Гарадзенская вобласьць)|Суботнікі]] [[Іўеўскі раён|Іўеўскага раёну]]. Атрымаў музычную адукацыю. Рана далучыўся да беларускага руху. У [[1909]]—[[1912]] гадах браў удзел у працы беларускіх хрысьціянска-асьветніцкіх гурткоў. У [[1913]]—[[1915]] гадах прымаў удзел у выданьні [[Вільня|віленскае]] газэты «[[Biełarus]]». Служыў арганістам у [[Лаварышкі|Лаварышках]] каля [[Вільня|Вільні]], у [[касьцёл Сьвятога Яна|касьцёле Сьвятога Яна]] ў [[Вільня|Вільні]] ([[1918]]—[[1920]]). З [[1917]] году актыўна ўдзельнічаў у беларускім хрысьціянска-дэмакратычным руху. Быў з [[1928]] году сакратаром Прэзыдыюму ЦК [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя|Беларускае хрысьціянскае дэмакратыі]], з [[1936]] году  — старшынём Прэзыдыюму [[Беларускае народнае аб’яднаньне|Беларускага народнага аб’яднаньня]]. Арганізоўваў на вёсцы беларускія мастацкія калектывы, рупіўся пра адкрыцьцё беларускіх школаў. У [[1928]]—[[1936]] гадах рэдагаваў газэту «[[Biełaruskaja krynica]]». З пачатку 1930-х гадоў  — старшыня [[Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт|Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту]]. З [[1939]] году  — рэдактар часопісу «[[Хрысьціянская думка]]». У кастрычніку [[1939]] году рэпрэсаваны савецкімі ўладамі і неўзабаве расстраляны.
 
Друкаваўся з [[1920]] году. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра палітычнае, рэлігійнае, культурнае жыцьцё [[Заходняя Беларусь|Заходняе Беларусі]], пра падзеі ў сьвеце. Пісаў вершы, апавяданьні.