Людвік I Вялікі: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: id:Lajos I dari Hongaria |
д робат дадаў: ca:Lluís I d'Hongria; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 1:
[[
'''Лю́двік I Вялі́кі''' (''Loys'', ''Lajos'', ''Ludwik Węgierski'') ([[5 сакавіка]] [[1326]] – [[11 верасьня]] [[1382]]) — кароль [[Вугоршчына|Вугоршчыны]] (Лаяш, з [[1342]] году) і [[Польшча|Польшчы]] (Людвік, з [[17 лістапада]] [[1370]] году).
З французскай [[дынастыя Анжу|дынастыі Анжу]]. Сын караля [[Карл Роберт Анжуйскі|Карла Робэрта Анжуйскага]] і Эльжбеты, сястры польскага караля [[Казімір III|Казіміра III]], з [[1335]] году палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага трону. З [[1340]] году дапамагаў Казіміру ў барацьбе за [[Галіцка-Валынскае княства]], праследуючы пры гэтым вугорскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненьне з валынскім князем [[Любарт|Любартам]]. У [[люты|лютым]] [[1345]] году удзельнічаў ў бесьпасьпяховым паходзе [[крыжакі|крыжакоў]] у бок [[Трокі|Трокаў]]. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на [[Валынь]], [[Падляшша]] й [[Берасьцейшчына|Берасьцейшчыну]] ў [[1349]] – [[1351]] гадах, у ходзе якіх вугорскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі [[ВКЛ]]. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў [[ліпень|ліпні]] – [[жнівень|жніўні]] 1351 году, калі Людвік захапіў у палон Любарта і [[Кейстут|Кейстута]]. [[15 жніўня]] 1351 году прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага вугорскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, [[Янаш Кецьі|Янаша Кецьі]]). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Вугоршчыну як гарант дагавора і для [[хрышчэньне|хрышчэньня]], але здолеў уцячы. У [[1354]] годзе Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасці [[Бэлз]] на захадзе Валыні. Пасьля заняцьця польскага трону ўзнавіў войны з ВКЛ (1372 – [[1377]]), у выніку якіх Бэлз і [[Холм]] далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Вугоршчыны, што выклікала незадавальненьне польскіх фэадалаў), а Любарт, як і падольскія князі
Праўленьне Людвіка супала з “залатым векам” эўрапейскага рыцарства, да пашырэньня ідэялёгіі й эстэтыкі якога ў [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай]] і [[Усходняя Эўропа|Усходняй]] [[Эўропа|Эўропе]] ён істотна прычыніўся. Празваны вугорскіямі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэньне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адчынены першы ўнівэрсытэт у горадзе [[Печ (горад)|Печ]], пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV – [[XVI стагодзьдзе|XVI]] стагодзьдзях адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, у тым ліку Літвы (“залаты вгорскі”). У [[1374]] годзе выдаў першы [[Кошыцкі прывілей|агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей]], паводле якога [[шляхта|шляхце]] гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя фэадалы (асабістая недатыкальнасьць, сымбалічныя падаткі на карысьць дзяржаўнага скарбу й інш.), што паклала пачатак стварэньню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасьля сьмерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка [[Ядвіга]].
Радок 32:
[[be:Людовік Венгерскі]]
[[bs:Ludovik I Veliki]]
[[ca:Lluís I d'Hongria]]
[[cs:Ludvík I. Veliký]]
[[de:Ludwig I. (Ungarn)]]
|