Абмеркаваньне:Клюндзеўка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Назва: меркаваньне
Vojt V (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10:
:::: За спасылкі дзякую. Ня надта разумею прычыну Вашага тону. Напэўна, я напісаў свой першы камэнтар раней, чым Вы дадалі перанакіраваньні. Ці, можа, ня ўбачыў іх. У кожным выпадку мне не здаецца, што гэта прычына для выказваньняў, якія Вы сабе дазваляеце. А таксама мне не здаецца, што Вікіпэдыя - гэта поле для самасьцьвярджэньня хамствам (даруйце, не хачу нікога крыўдзіць). Калі я дазваляю сабе выказвацца ў абмеркаваньні, дык раблю гэта з адной прычыны - пэўны тэкст выклікае ў мяне сумневы і я б хацеў яго абмеркаваньне распачаць. Няма падставы ўспрымаць гэта як напад на Вашую асобу. Заўважыў, што Вы дазваляеце сабе ваяўнічы тон і ў тых абмеркаваньнях, спасылкі на якія Вы мне ласкава далі. Шчыра спадзяюся, што гэта ня зробіцца ў Вікіпэдыі масавай зьявай. --[[Удзельнік:Vojt V|Vojt V]] 14:23, 7 жніўня 2009 (UTC)
::::: Прабачце, ня першы год тутака. І тое, што вы пішыце, часам можа выклікаць і абурэньне. Вось відавочны прыклад: ''Напэўна, я напісаў свой першы камэнтар раней, чым Вы дадалі перанакіраваньні. Ці, можа, ня ўбачыў іх.'' Ну што тутака можна сказаць? Так, вы ня ўбачылі іх, бо я ўжо прыводзіў дадзеныя, калі я стварыў перанакіраваньні. Ня верыце мне? Калі ласка, праверце самі. [[Клюндзеўка]] (01:41, 6 жніўня 2009), [[Вішнёвае]] (01:41, 6 жніўня 2009) і [[Вішнёвая]] (01:42, 6 жніўня 2009). Вы свой камэнтар напісалі — 09:20, 7 жніўня 2009. Можа я трохі рэзка, але я не пераходжу мяжу дазволенага. Зразумейце, мне гэтае абмеркаваньне не ў радасьць. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] 14:40, 7 жніўня 2009 (UTC)
 
::::: 1. Наконт стажу: калі Вы зойдзеце на маю старонку, там стаіць лічыльнік. Але лічыць, хто тут колькі гадоў, ня толькі ня мае сэнсу, гэта парушае прынцып Вікіпэдыі - ні ў "старэйшых", ні нават у адміністратараў няма права навязваць іншым удзельнікам свае меркаваньні, тым больш дазваляць сабе грубасьць (што, на жаль, тут часам адбываецца). Тут усе роўныя. Калі б я зарэгістраваўся ўчора, дык меў бы права распачаць абмеркаваньне. Але ўдзел у абмеркаваньні - не прымусовы, таму калі ён вам ня ў радасьць... Няўжо Вы сапраўды лічыце, што я Вам ня веру або шукаю нейкія памылкі? Навошта мне гэта? Мая мэта - удасканаленьне артыкулаў. І Вам гэтага зычу. А дзе Вашая мяжа дазволенага - гэта Вашая рэч. Я б толькі папрасіў не дазваляць сабе тут некультурных паводзінаў. Дзякуй. --[[Удзельнік:Vojt V|Vojt V]] 14:54, 7 жніўня 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Клюндзеўка».