Віталь Каракорскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Vojt V (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 33:
Скончыўшы сярэднюю школу, пераехаў у [[Летува|Летуву]]. Тут, першапачаткова вучыўся ў [[Шаўлі|Шавельскім]] пэдагагічным інстытуце, затым вывучаў расейскую філялёгію ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]]. Пасьля вывучаў журналістыку ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]]. Некаторы час працаваў у Бабруйску ў [[Магілёўскі абласны тэатар драмы і камэдыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча|Драматычным тэатры імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] рэдактарам і гукаапэратарам.
 
Ад [[1990]] жыве ў [[Вільня|Вільні]]. Да [[1994]] працаваў у расейскай службе Віленскага радыё. У [[1994]]—[[2003]] працаваў на Летувіскім нацыянальным радыё і тэлебачаньні, стварыў тэлевізійныя шоў аб летувіскіх жыдах «Мэнора», перадачы пра беларусаў «Віленскі весьнік», расейцаў «Расейская вуліца». Быў рэдактарам перадачаў «Summa summarum», «Далягляд», «Анатомія факту». У супрацоўніцтве зь летувіскай тэлевізіяй падрыхтаваў перадачы і інтэрвію з сусьветнавядомымі дзеячамі: [[Вітаўт Лансбэргіс|Вітаўтам Ландсбэргісам]], [[Томас Венцлава|Томасам Венцловам]], [[Васіль Быкаў|Васілём Быкавым]], [[Юры Афанасьеў|Юр’ем Афанасьевым]], [[Аліса Фрэйндліх|Алісай Фрэйндліх]], [[Міхаіл Жванецкі|Міхаілам Жванецкім]], [[Франсуаза Тон|Франсуазай Тон]] і іншымі. Аўтар шэрагу дакумэнтальных фільмаў: «За вашую і нашую вольнасьць» ([[1998]]), «Дзесяць гадоў амнэзіі» ([[1998]]), «Дрэва жыцьця» ([[1999]]), «Сьцягі» ([[1999]]), «Кантэкст 11-га сакавіка» ([[2000]]). Ад 2000 працуе рэжысэрам у дзяржаўнай кампаніі падтрымкі трансатлянтычнае інтэграцыі (YES).
 
Ад 2000 Старшыня Калегіі этнічнае журна­лістыкі Літвы (ETNIKA). Ад 2000 сябар Рады жыдоўскае суполкі Летувы, старшыня камітэту інфармацыі і сродкаў масавай інфармацыі. З [[2005]] у складзе [[Таварыства летувіскіх журналістаў|Таварыства летувіскіх журналістаў]]. Ад [[2006]] сябар [[Саюз беларускіх пісьменьнікаў|Саюзу беларускіх пісьменьнікаў]]. Ад [[15 чэрвеня]] [[2006]] старшыня Рады па справах нацыянальных меншасьцяў і эміграцыі. Падчас парлямэнцкіх выбараў [[2008]] няўдала балятаваўся ад [[Партыя нацыянальнага адраджэньня|Партыі нацыянальнага адраджэньня]] (17 месца ў сьпісе партыі).