Штраймл: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д хасЫд
Радок 14:
Адна [[легенда]] распавядае, што аднойчы рабі Шахна гуляў з князем [[Радзівілы|Радзівілам]] у [[шахматы]] і прайграў яму свой штраймл. Як не прасіў рабі, князь не вяртаў яму шапку. А прысьпеў час выдаваць дачку замуж. І пакуль не сабраліся габрэі, і не купілі рабі Шахна новы штраймл, ён не мог выдаць дачку замуж. Адгэтуль можна зрабіць выснову, што ў той час штраймл лічыўся сьвятым прадметам.
 
Некалі гэты галаўны ўбор быў дакладным паказчыкам эканамічнага становішча яго ўладальніка. Праўда, і зараз гэты галаўны ўбор варта немалых грошай. Бедныя насілі штраймл з неапрацаваных хвастоў. Такія шапкі былі цяжкімі, і можна было палічыць, колькі там хвастоў. А па беднаце насілі і штраймл з простага авечага меха. Людзі сярэдняга дастатку насілі лісіны штраймл, а багатыя - з собаля (на [[ідыш]] — ''сойбл'', на [[габрытіўрыт|габрыцеіўрыце]] — ''цобел''). Штраймл час ад часу відазьмяняліся, на іх таксама была своеасаблівая «мода». Самыя сьціплыя мадэлі ўяўлялі звычайную скураную шапку з абвінутым вакол яе адным лісіным хвастом. Некаторыя насілі шапкі з 13 хвастоў - па ліку 13 «мідот рэхамім» - мер літасьці. Было таксама 18 хвастоў — па гіматрыі ліку חי - жыцьцё, або 26 — па гіматрыя аднаго з імёнаў Госпада. У кожнай суполцы — свая мадэль, і па выглядзе штраймл, можна вызначыць, да якіх хасыдаў адносіцца ўладальнік.
 
На шматлікіх карцінах габрэяў паказваюць у штраймле, і гэты галаўны ўбор стаў адметным прадметам габрэяў.