Шкала Кінсі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
 
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 5:
Згодна дадзеным дасьледваньняў Кінсі, большасьці людзей уласьцівыя ў пэўнай ступені як гетэрасэксуальныя, так і гомасэксуальныя праявы (адпаведныя жаданьні, эратычныя фантазіі, мроі з эратычным зьместам ці беспасярэдне сэксуальны досьвед). Толькі 5-10% апытаных можна кваліфікаваць як адносна, але ўсёткі не стоадсоткава, "чыстых" (умоўна кажучы, 99.9%-ых, але не 100%-ых) гетэрасэксуалаў альбо гомасэксуалаў.
 
Стоадсоткава гомасэксуальных альбо гетэрасэксуальных людзей, згодна з Кінсі, увогуле не йснуе, бо прынамсі на эстэтычным узроўні і на ўзроўні сацыяльных зносінаў гомасэксуалы могуць цаніць супрацьлеглы, а гетэрасэксуалы - свой пол. Гэтаксама, згодна з Кінсі, не існуе «50% на 50%» бісэксуалаў, у бісэксуалаў заўжды ёсьць тыя ці іншыя густы і перавагі, якія могуць у тым ліку і зьмяняцца ззь цягам часу, але ў кожны момант яны ёсьць.
 
І мэтады дасьледваньня, і вынікі, якія зрабіў Кінсі, у далейшым ня раз аспрэчваліся, але уведзенае ім уяўленьне аб тым, што сэксуальная арыентацыя ня носіць [[Дыскрэтнасьць|дыскрэтны]] характар (то бок ня «гома» ці «гетэра», а шкала ад 100% абсалютнай гетэрасэксуальнасьці да 100% абсалютнай гомасэксуальнасьці, прычым, як відаць, зь недасяжнымі ускрайнімі канцамі спектра, і на гэтай шкале большасьць людзей апыняюцца не на краях спектра, а бліжэй да цэнтру) дагэтуль застаецца ў навуковым абароце, і дастаткова шырока распаўсюджана ў побытавым разуменьні.