Дрысьвята: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: lt:Drūkša
д выпраўленьне спасылак
Радок 21:
'''Дрысьвята''', '''Друкша''' — рака ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]], левы прыток ракі [[Дзісна (рака)|Дзісна]] (басэйн [[Заходняя Дзьвіна|Заходняй Дзьвіны]]). Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 1020 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 6,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
 
== Асноўныя прытокі ==
*'''Леваруч''': [[Прорва]].
 
== Агульныя зьвесткі ==
Пачынаецца каля вёскі [[Грытуны]] (да пабудовы [[ГЭС Сяброўства народа]] ў [[1953]] року рака выцякала з возера [[Дрысьвяты]]). Дзялянка былога рэчышча паміж вёскамі [[Ёдзішкі]] і [[Вусьце]] цяпер лічыцца прытокам Дрысьвяты — [[Дрысьвятка]]й. Высокая плынь ракі ў межах [[Браслаўская града|Браслаўскай грады]], нізкая — на захадзе [[Полацкая нізіна|Полацкай нізіны]], вусьце каля вёскі [[Казяны]]. На вадазборы 139 азёраў, якія займаюць плошчу каля 125 км² (12 % вадазбору).
 
Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 200 — 250 м. Абалона перарывістая, яе пераважная шырыня 50 — 100 м. Рэчышча ўмерана зьвілістае, паміж вёскамі [[Кякшты]] (вусьце Прорвы) і Ёдзішкі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м. Цячэ праз азёры [[Доўгае (возераБраслаўскі раён)|Доўгае]], [[Верхняе]] (паміж імі пабудаваная [[ГЭС Шлях да камунізму]]) і [[Богінскае]]. У вадазборы ракі Дрысьвята, на беразе возера Дрысьвяты (тэрыторыя Летувы) пабудаваная [[Ігналінская АЭС]].
 
== Крыніцы ==
*Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.