Бруге: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
дададзеныя зьнешнія спасылкі
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Радок 72:
Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці [[Ангельшчына|Ангельшчыны]] і зносінамі са [[Скандынавія|Скандынавіяй]]. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруге толькі падчас прыліву. Так было да [[XII стагодзьдзе|XII]] стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.
 
У [[XIII стагодзьдзе|XIII]] стагодзьдзя Бруге становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач [[Эўропа|Эўропы]]. Места набыло прывіеляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Ангельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруге меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя месты - [[Гент]], [[МехеленМэхелен]], [[Брусэль]] ды [[Лёвэн]]. У непарыўнае сувязі з міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.
 
Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў [[1240]] року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.